Запрашаем у Гродна на канферэнцыю АПБ «Птушкі штодня-2019»

ад 18 лютага 2019 года

Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю  23-24 лютага 2019 года.

Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільмы і сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць цябе!

Канферэнцыя "Птушкі штодня - 2019"

Праграма канферэнцыі “Птушкі штодня — 2019”

Экацэнтр, гімназія № 1 імя акадэміка Я. Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, Гродна

23 лютага, субота

9.30-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10.00-10.10  Адкрыццё канферэнцыі

10.10-10.35   “Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ) у 2018 годзе” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
10.35-11.00   “Прахадны двор” навадворскіх арляцоў” — к.б.н. Мікалай Чэркас (прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы  АПБ-FZS, Ляцкія)
11.00-11.30   “Абшэрон. Прыгажосць паміж агнём і ветрам” – дакументацыйны фільм.
Прадстаўляе рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (Film studio Aves, Домжарыцы)
11.35-11. 50   Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі вялікага арляца — птушкі 2019 года — з завязанымі вачыма.
12.00-12.30   Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
12.35-13.00   “Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2018 годзе” – Дзмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня” / Клуб200 АПБ, Гродна)
13.00-13.30   Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2018 год і план дзейнасці на 2019 год.
13.30-13.45   “Сайт “Птушкі штодня” – 10 гадоў з намі!” Слайд-шоў з найлепшых фотаздымкаў Галерэі.
13.50-14.00   Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.
14.00-15.00   Перапынак на абед. Кулінарыя гімназіі.
15.00-15.25  “Пра навуковую і прыродаахоўную дзейнасць прафесара Яна Каханоўскага ў год яго 125-годдзя”- Віталь Гуменны (Гродзенскі заапарк / АПБ, Гродна)
15.25-15.50  “Поплаўныя луні з Беларусі: як і куды яны лятуць на зімоўку і як вяртаюцца паводле дадзеных спадарожнікавых перадатчыкаў” – Дзмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня”, Гродна)
15.50-16.25   “Сіпуха. Сава – наша суседка” – дакументацыйны фільм (ТР “Bocian”, Польшча). Што нам вядома пра сіпуху на Гарадзеншчыне і нашы планы па яе вяртанні — абмеркаванне.
16.25-16.40   Вольны мікрафон.
16.40-16.50  Закрыццё канферэнцыі.

з 19.00   Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. 
Кошт удзелу – 30 руб.

Перад пачаткам канферэнцыі ў холе на другім паверсе будзе адкрытая
персанальная фотавыстава Сяргея Чарапіцы “Птушкі ў аб’ектыве”

Кантакты з аргкамітэтам:

Андрэй Храмогін  +375 33 624 08 93; Дзмітры Вінчэўскі +375 33 688 75 89; Віталь Гуменны +375 292 84 23 91

У праграме магчымыя змены!
Падчас канферэнцыі можна будзе зрабіць ахвяраванне, аплаціць сяброўскія складкі ці далучыцца да АПБ.

 Канферэнцыя "Птушкі штодня - 2019"

24 лютага, нядзеля

10.30-16.00. Палявая экскурсія на птушак (з абедам) у заказнік “Гродзенская Свіслач”. 

Для тых, у каго няма ўласных, могуць быць выдадзеныя вызначальнікі і біноклі на час экскурсіі.

 

Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце да 21.00 пятніцы 22 лютага!

 

Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных арнітолагаў і бёрдвочараў з трубамі.

Ад’езд на аўтамабілях арганізатараў або ўласных са стаянкі на вул. Падольнай насупраць дома 8.

 

Да ГІМНАЗІІ ад прыпынку “Гасцініца Турыст” і “Румлёва” да гімназіі № 1 можна дабрацца пешшу за пяць хвілін у адпаведнасці са схемай.

Да прыпынку “Румлёва” можна дабрацца з аўтавакзала і чыгуначнага вакзала на аўтобусах № 2, № 16, а таксама на тралейбусе № 6 (толькі з аўтавакзала).

Да прыпынку “Гасцініца Турыст” можна дабрацца з аўтавакзала на аўтобусе № 1, з Савецкай плошчы на тралейбусе № 9, ад Філармоніі на тралейбусах № 8, 12, 9

Да гэтых прыпынкаў можна дабрацца на маршрутных таксі (кошт 1 рубель).

Как добраться до гимназии № 1 в Гродно

СПАМПАВАЦЬ ПРАГРАМУ КАНФЕРЭНЦЫІ

Паводле birdwatch.by

Фота Дзмітрыя Вінчэўскага

Сайт Птушкі Штодня



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: