Убачыш першага бусла – занясі дату на сайт!

ад 4 сакавіка 2019 года

З 1 сакавіка па 31 траўня можна далучыцца да стварэння інтэрактыўнай карты вясны, якую нясуць нам птушкі. Удзельнічай у міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”!

Белый аист

Белы бусел. Фота Мікалая Вараб’я

Якія птушкі лічацца вестунамі вясны?

Раней вестунамі “Жывой вясны” былі абраныя пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), зязюля (кукушка) і шчурка-пчалаедка (золотистая щурка).

Живая весна

Сёлета да іх дадалася ластаўка-зямлянка (береговая ласточка).

Береговая ласточка

Ластаўка-зямлянка

Пабачыўшы адну з гэтых птушак – зрабі пазнаку на спецыяльным сайце. Людзі з розных краін Еўропы штогод разам складаюць анлайн-карту прыбыцця птушак з Афрыкі на Радзіму. На карце можна будзе ўбачыць, як гэтыя абраныя птушкі набліжаюцца да Беларусі! Напрыклад, пяць буслоў і зязюлю ўжо сустрэлі ў Ірландыі, яшчэ адна зязюля разам з буслом і вясковай ластаўкай адзначылася ў Румыніі, а свіргуля бачылі на Кіпры і ў Ізраілі. Чым больш птушак прыляцела, тым больш цёмны колер будзе афарбоўваць кожны рэгіён краіны-ўдзельніцы на карце.

Калі звычайна гэтыя птушкі прылятаюць у Беларусь?

У 10-х чыслах сакавіка звычайна вяртаюцца ў краіну першыя буслы, у першай палове красавіка — вясковыя ластаўкі і зязюлі, напрыканцы красавіка і ў пачатку траўня – ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы траўня — шчуркі-пчалаедкі.

Живая весна акция по наблюдению за птицами

Як дадаць назіранне?

Выходзь на прыроду з дзеткамі і прыглядайся да птушак! Калі ўбачыш ці пачуеш птушак “Жывой вясны” – зарэгіструй назіранні зручным для сябе спосабам:

Навошта сустракаць птушак?

 

Наталля Саракавік, спецыялістка па акцыях і кампаніях АПБ
Для мяне вясна заўсёды пачынаецца са спеваў птушак. Менавіта яны сваімі звонкімі галасамі нагадваюць, што нават за самымі халоднымі днямі наступаюць цёплыя і сонечныя вясновыя. Акцыя «Жывая вясна» неверагодна цёплая і атмасферная, а самае галоўнае — яна вельмі важная для прыроды! Яна расказвае нам пра тое, які дзівосны шлях пераадольваюць птушкі, каб стварыць свае ўтульныя гнёзды ў роднай Беларусі. І як згадана ў многіх вершах і творах, вяртацца заўжды прасцей, калі цябе чакаюць! Давайце ўсе разам чакаць і сустракаць нашых птушак! Каб нягледзячы на ўсе цяжкасці і небяспекі, якія могуць ім сустрэцца на доўгім шляху, яны прыляцелі да нас! Сустракайце птушак, удзельнічайце ў конкурсах і сагравайцеся разам з першым сонцам і спевамі птушак.

 

Навошта праводзіцца кампанія “Жывая вясна”?

“Жывая вясна” – міжнародны праект з мэтай прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да прыроды і захавання пералётных птушак. Кампанія знаёміць з перашкодамі, якія суcтракаюцца птушкам падчас міграцыі, і вучыць, як мы можам дапамагчы іх пераадолець.

Таксама ў межах кампаніі адбудуцца конкурсы, якія будуць анансаваныя на ptushki.org, пройдуць птушыныя экскурсіі, прэзентацыі, святы і гульні ў школах.

Сустракай вясну разам з птушкамі!

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: