Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выйшла марка з птушкай 2019 года – вялікім арляцом
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 13 сакавіка 2019 года
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі пры садзейнічанні АПБ 12 сакавіка выпусціла марку і канверт з вялікім арляцом – сімвалам 2019 года. Папоўні сваю калекцыю або адпраў ліст сябрам!
Вялікі арлец – адна з рэдкіх драпежных птушак у свеце. У Беларусі гняздуецца значная частка сусветнай папуляцыі – 120-160 пар. Самая вялікая групоўка жыве на Альманскіх балотах. Турбаванне чалавекам птушак ля гнязда, высечкі гнездавых участкаў і гібрыдызацыя з малым арляцом – цяперашнія пагрозы захванню гэтага віду ў нашай краіне. Дапамагчы арлам можна, далучыўшыся да акцыі “Выратуй арляня!”
Болей пра птушку 2019 года можна даведацца тут.
У малым аркушы сем марак і адзін купон, памер аркуша 130х94 мм. На марцы прысутнічаюць лагатыпы глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый «BirdLife International» і грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Намінал маркі Р адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 грамаў уключна.
12 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска на вул. Маскоўскай правялі спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”. Да выпуску маркі таксама падрыхтавалі паштовую картку з арлом для картмаксімума. Усе малюнкі для выпуску падрыхтаваў мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін. Дызайнер марак – Марына Віткоўская.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: