Волю кажанам! «Кажанаполіс» выпускае рукакрылых

ад 20 сакавіка 2019 года

23 сакавіка а 18:30 у парку Чалюскінцаў у Мінску адмыслоўцы цэнтра па ратаванні рукакрылых будуць выпускаць на волю кажаноў, што зімавалі ў «Кажанаполісе».

«Тэмпература ўначы ўжо спрыяльная для рукакрылых, таму мы прынялі рашэнне разбудзіць нашых кажаноў і адпусціць назад у дзікую прыроду», – тлумачыць галоўны хіраптэролаг цэнтра Аляксей Шпак.

«Кажанаполіс» быў створаны летась дзякуючы намаганням Мінскага гарадскога аддзялення АПБ, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

Поздний кожан

Позні кажан. Фота: Mnolf, Wikimedia Common

Сёлета ў вядомай лядоўні «Кажанаполіса» перазімавала больш за тры дзясяткі кажаноў. Большая частка – гэта двухколерныя кажаны. Кампанію на зімоўцы ім склалі некалькі позніх кажаноў. Усе яны маглі загінуць, калі б не трапілі сюды. Рэч у тым, што кажаны ў халодны сезон засынаюць, рытм сэрца ў іх запавольваецца, а тэмпература паніжаецца. Калі іх патурбуюць у гэты час, то да вясны яны хутчэй за ўсё не дажывуць. На тое, каб прачнуцца, яны трацяць амаль усю сваю энергію. А аднавіць яе няма чым: насякомых, якімі харчуюцца кажаны, узімку яны не адшукаюць.

Знойдзеных узімку кажаноў мінчукі прыносілі ў цэнтр, дзе Аляксей Шпак іх узважваў, пры неабходнасці дакормліваў і змяшчаў у лядоўню.

Валанцёры “Кажанаполіса” кажуць дзякуй усім, хто ім пісаў, тэлефанаваў і прыносіў рукакрылых. На дварэ вясна, а значыць, час кажанам прачынацца з зімняй спячкі.

Засталіся пытанні пра кажаноў? Прыходзь, каб на свае вочы пабачыць гэтых мілых істот! Сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў а 18:30 у гэтую суботу, 23 сакавіка.

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: