Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Шчыгел на манеце!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 10 красавіка 2019 года
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў памятныя манеты з птушкай 2018 года – чорнагаловым шчыгелам.
Яны выйшлі ў абарачэнне 20 снежня 2018 года. Срэбная манета мае намінал 10 рублёў, пробу сплаву 925, масу 16,81 г, дыяметр 32 мм; медна-нікелевая – намінал 1 рубель, масу 13,16 г, дыяметр 32 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай. На пярэднім баку манет размешчаныя: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява птушаняці на стылізаваных далонях, унізе — год чаканкі (на срэбнай яшчэ і проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
На адваротным баку манет размешчаныя: у цэнтры ў авале рэльефная выява чорнагаловага шчыгела, па авале напісы: зверху – ПТУШКА ГОДА, знізу – ЧОРНАГАЛОВЫ ШЧЫГЕЛ.
Манеты адчаканеныя: срэбная – якасцю «пруф», медна-нікелевая – «пруф-лайк». Тыраж срэбнай манеты – 1300 штук, медна-нікелевай манет – 2500 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, — законны плацежны сродак Рэспублікі Беларусь, абавязковы да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Крыніца і здымак рэверса манеты: www.nbrb.by
Падзяліся артыкулам у сацсетках: