Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Маладая Лу́на Палесся: беларусы выбралі імя для ваўчыцы
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 12 красавіка 2019 года
30 сакавіка ўдзельнікі і госці канферэнцыі TEDx Minsk 2019 прапанавалі свае варыянты імя для маладой ваўчыцы з Палесся.
Для выбару фінальнага імя было абвешчана галасаванне на сайце праекта vouk.by. Перамог варыянт Луна!
У канцы мінулага года мы, грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Германія) пазначыла GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Імя для аднаго з шэрых герояў праекта выбіралі ўсёй краінай. Але імя ён так і не атрымаў: ваўка застрэлілі за 2 дні да падвядзення вынікаў галасавання.
Луна на фотапастцы
Цяпер у праекце засталася адна маладая ваўчыца. Падчас выступу на канферэнцыі TEDx Minsk 2019 супрацоўніца АПБ Ірына Кашпей папрасіла ўдзельнікаў мерапрыемства прапанаваць імёны для шэрай лясной суседкі. Так былі сабраныя 62 разнастайныя прапановы! Прагаласаваць за найлепшы варыянт можна было на старонцы нашага праекта. АПБ атрымала 278 адказаў. Ваўчыцу прапаноўвалі назваць Тэдзінай, Воляй і нават – Андрэем. Але ўсё ж такі большасць галасоў была за Луну, на другім месцы апынулася Паўліна, а на трэцім – Уршуля (у гонар кафэ, размешчанага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы).
Што мы ведаем пра Луну?
Сачы за жыццём Луны і навуковымі даследаваннямі праекта на сайце і на старонках праекта ў сацыяльных сетках у Facebook, Instagram і Укантакце.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: