Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Буслы і ластаўкі вярнуліся ў Беларусь! Занось свае назіранні на карту.
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 16 красавіка 2019 года
У межах кампаніі «Жывая вясна» мы ўжо атрымалі больш за 500 паведамленняў пра вяртанне ў Беларусь белых буслоў. А 33 чалавекі паспелі ўбачыць і вясковых ластавак!
Часта глядзіш у неба? Ёсць ластаўкі ў тваім наваколлі?
Калі так, то хутчэй занось свае назіранні на сайт: гэта дапаможа зрабіць агульную карту міграцыі нашых птушак!
Першых буслоў сёлета бачылі ў Брэсцкай вобласці. Адсюль і больш за ўсё назіранняў.
Фота з вясновага блога назіранняў springalive.net
А гэтага бусла заўважылі ў Мінскай вобласці, у пошуках ежы прыйшоў на рынак
Буслы на гняздзе. Фота Юрыя Шаўцова
На тэрыторыі нашай краіны вызначаюць тры віды ластавак: гарадскую, вясковую і ластаўку-зямлянку. Вясковыя прылятаюць самымі першымі, за імі – гарадскія.
Вясковая ластаўка. Фота Т. Раманавай
Сябра АПБ, бёрдвочар Стас Верталь расказаў, што ўжо бачыў ластавак на Піншчыне і Століншчыне.
А тым часам першыя фота і відэа ўжо прыходзяць на конкурсы «Жывой Вясны». Спяшайся і ты, час ляціць вельмі хутка! У чэрвені пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, не застануцца без увагі ўсе ўдзельнікі конкурсаў і тыя, хто актыўна заносіць свае назіранні на карту.
Далучайся да веснавых назіранняў за прыродай і птушкамі разам з «Жывой Вясной»!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: