Збіраем сродкі на заканчэнне рамонту бёрдвочарскай вышкі ў Тураве – засталося зусім крыху!

ад 16 красавіка 2019 года

Цяпер з вышкі на Тураўскім лузе зноў можна назіраць за птушкамі! Гэта стала магчыма дзякуючы актывістам з Жыткавіцкага аддзялення АПБ, якія зрабілі асноўны рамонт вышкі. Засталося толькі дарабіць падлогу.

Вышка на ТУровском лугу

Вышка з назіральнай платформай знаходзіцца на Тэрыторыі, важнай для птушак “Тураўскае балонне”. Каб захаваць гэтую тэрыторыю, АПБ арандуе яе і праводзіць тут прыродаахоўныя мерапрыемствы. Гэта ключавое месца для адпачынку многіх відаў птушак падчас восеньскай і вясновай міграцый, а таксама выдатнае месца для гнездавання.

Кулики на Туровском лугу

З вышкі вельмі зручна назіраць за шматлікімі і разнастайнымі кулікамі і качкамі. Тут, напрыклад, назіралі адначасова 120 тысяч баталёнаў! Гэтыя птушкі спыняюцца тут, каб падкарміцца, бо іх чакае вельмі складаная дарога ў тундру, а для гэтага трэба мець добрыя запасы тлушчу. А ў 2014 годзе тут спыняліся 20 тысяч вялікіх грыцукоў. Ацаніць увесь маштаб і важнасць гэтай тэрыторыі для птушак дазваляе назіранне з вышкі з аптычнымі прыборамі.

Актывістка Жыткавіцкага аддзялення Анастасія Блоцкая:

Падчас вясновых паводак платформа – гэта ключавое месца для назірання за птушкамі, яна мае ўдалае размяшчэнне і вышыню — Тураўскі луг як на далоні. Яна мае вялікае значэнне для супрацоўнікаў Акадэміі Навук: не трэба стаяць па пояс у вадзе або нагамі на сырой зямлі, каб правесці шматгадзінны ўлік птушак – дастаткова залезці на платформу, прысесці на насціл і працаваць”.

Хочаш паназіраць за птушкамі з вышкі? Калі ласка! Карыстацца ёй могуць усе, ніякага дазволу для гэтага браць не трэба. Галоўнае не ламаць, не псаваць яе і не смеціць там.

Кулики на Туровском лугу

Цяпер актывісты АПБ праводзяць завяршэнне рамонту вышкі. Зрабіць свой унёсак у гэтую добрую справу можна на краўдфандынгавай пляцоўцы molamola.by.

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: