#TrashTagOlmany Challenge: прыбяры ў падтрымку Альманаў!

ад 17 красавіка 2019 года

12 красавіка АПБ правяла прыборку смецця на незаконных стаянках зборшчыкаў ягад на Альманах і запусціла ў падтрымку акцыі чэлендж па прыборцы.

Уборка на Ольманских болотах

Вазьмі ўдзел у #TrashTagOlmany Challenge і раскажы ўсім пра праблему на Альманскіх балотах!

Альманскія балоты – традыцыйнае месца збору журавін і іншых ягад мясцовым насельніцтвам. Прычым права на ўваход на беларускую тэрыторыю балот маюць і жыхары бліжніх вёсак з украінскага боку. У сезон зборшчыкі выязджаюць на балоты і жывуць там тыднямі і нават месяцамі.

Уборка на Ольманских болотах

Зборшчыкі пасяляюцца на Альманах у вельмі адчувальны сезон (з ліпеня да першых маразоў). Птушаняты ў шматлікіх птушак (напрыклад, «чырванакніжны» від – вялікі арлец) яшчэ сядзяць у гнёздах, а з’яўленне чалавека стварае стрэсавую сітуацыю для іх бацькоў. Настолькі стрэсавую, што птушка можа кінуць гняздо. Акрамя таго, зборшчыкі ягад залазяць у самыя аддаленыя куткі дзікай прыроды і асвойваюць іх: паляць вогнішчы, валяць лес, капаюць палявыя ванныя і пакідаюць смецце, якое не раскладаецца.

У пятніцу ўдзельнікі акцыі наведалі самыя дзікія месцы Альманскіх балотаў. За дзень яны выявілі тры стаянкі зборшчыкаў ягад розных гадоў.

Важна адзначыць, што стаянкі размяшчаюцца на тэрыторыі заказніка «Стары Жадзен» (частка комплексу «Альманскія балоты»). У заказніку забароненая арганізацыя такіх стаянак. Аднак наплыў зборшчыкаў настолькі вялікі, што мясцовыя лясгасы, на жаль, не спраўляюцца з кантролем за тэрыторыяй.

Як можна вырашыць праблему?

АПБ выступае за спыненне практыкі незаконных стаянак. Праблема можа быць вырашана абсталяваннем стаянак. Пад кантролем службы лясной аховы цывілізаваным спосабам мог бы адбывацца збор ягад як беларускімі, так і ўкраінскімі жыхарамі. Асабліва важна, каб збор чарніц і журавін быў прыведзены ў цывілізаваны від менавіта на гэтых суседніх найважнейшых прыродаахоўных тэрыторыях: заказніках «Стары Жадзен» і «Альманскія балоты», Прыпяцкі нацыянальны парк.

#TrashTag challenge што гэта такое?

#TrashTag challenge – гэта экалагічны выклік. Карыстальнікі з розных куткоў планеты прыбіраюць смецце і выкладаюць фатаграфіі «да» і «пасля» яе прыборкі з хэштэгам #TrashTag. У інстаграме можна знайсці больш за 71 тысячу такіх фатаграфій!

Уборка на Ольманских болотах

Каардынатар «Прыродаахоўнага праекта для Палесся» Віктар Фянчук на прыборцы Альманскіх балотаў

Пасля прыборкі на Альманах ў межах #TrashTagOlmany challenge АПБ запусціла чэлендж для прыцягнення ўвагі да праблемы стаянак на Альманах. Кожны можа правесці прыборку ў сябе ў двары, у найбліжэйшым парку ці нават дома:

  1. сфатаграфуй варыянт «да» і «пасля»;
  2. прымацуй да фатаграфій хэштэг #TrashTagOlmany і фразу «Я прыбіраю ў падтрымку Альман!»;
  3. кінь выклік двум-тром сябрам, знаёмым, кампаніям, арганізацыям, музычным гуртам і г.д.

Уборка на Ольманских болотах

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі: «Альманы – гэта адна з самых вялікіх дзікіх тэрыторый у Беларусі. Чалавек стварае занадта шмат праблемаў для заказніка: пажары, смецце, турбаванне ўразлівых відаў. Гэтым чэленджам мы хочам звярнуць увагу як мага большай колькасці людзей і ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў на сітуацыю з незаконнымі стаянкамі зборшчыкаў ягад на Альманах. Трэба дапамагчы і людзям, і прыродзе, пакуль нам яшчэ ёсць што захоўваць».

Уборка на Ольманских болотах

Прыборка прайшла ў межах «Прыродаахоўнага праекта для Палесся» пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Германія). Падтрымай #TrashTagOlmany challenge і захавай дзікую прыроду Альман!

Фота Юліі Якубовіч

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: