Птушкі ў Тэлеграм — пампуй стыкерпак Ptushki!

ад 13 мая 2019 года

Налепкі з 16 рознымі птушкамі Беларусі для Тэлеграма АПБ выпусціла да Сусветнага дня пералётных птушак.

Стикерпак для Телеграма с птицами

Зязюля, белы бусел, чорны свіргуль, вясковая ластаўка, зімародак і іншыя птушкі дазволяць хутка і ярка перадаць суразмоўцу розныя эмоцыі і мэсэджы. Над стыкерпакам працавалі ілюстратарка Nollaig Lou і крэатар Уладзімір Варава.

Частку птушак, прадстаўленых сярод налепак, мы можам бачыць цэлы год, а большасць сустракаем з доўгага падарожжа ўвесну.

Сямён Левы, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях:

Зязюля, напрыклад, зімуе ў Анголе і Замбіі, белы бусел на зімоўку далятае да Паўднёвай Афрыкі, чорны свіргуль зімуе ў Конга і Габоне, а вясковыя ластаўкі бавяць зіму ў многіх краінах Афрыкі на поўдні ад экватару.”

Птичий стикерпак для Телеграм

На зімоўцы і падчас пералёту птушак чакае шмат небяспек: іх забіваюць людзі, ловяць драпежнікі, яны не могуць знайсці спакойнае месца, каб адпачыць і падсілкавацца. Яшчэ адна важная праблема, на якую звяртаюць увагу прыродаахоўнікі, — пластыкавае смецце, якое літаральна забівае многіх птушак.

День мигрирующих птиц

Наталля Саракавік, спецыялістка АПБ па акцыях і кампаніях:

“Ёсць многа нагодаў любіць вясну і цяпло. Самы круты для мяне – гэта адкрыццё “птушынага” сезона! Сустракаючы на сваім шляху мноства цяжкасцяў, птушкі пераадольваюць вялізныя адлегласці і прылятаюць да нас. Гэта заўжды вельмі хвалююча і адначасова вельмі кранальна. Каб звярнуць увагу людзей на гэтую тэму, мы зрабілі адмысловы птушыны стыкерпак. Цяпер птушачкі прылятаюць і ў ваш тэлеграм! Вялікі дзякуй ініцыятыве творчых людзей, якія дапамаглі нам ажыццявіць гэты праект”.

Пампуй стыкерпак Ptushki і далучайся да тэлеграм-чата “Ціў-ціў”, дзе ў нязмушанай абстаноўцы можна пагутарыць з іншымі аматарамі птушак.

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: