Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Хадзем слухаць салаўёў — запісвайся на экскурсіі! Абноўлена
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 11 мая 2019 года
Запрашаем на бясплатныя экскурсіі “Салаўіныя вечары” – прыходзь паслухаць канцэрты салаўёў разам з гідам-бёрдвочарам.
Ты зможаш не толькі пачуць салаўіную оперу, але і дазнацца шмат цікавага пра салаўёў ды іншых птушак, з якімі ён суседзіць.
У Мінску экскурсіі пройдуць па папярэднім запісе: колькасць удзельнікаў у групе абмежаваная.
Зарэгістравацца на экскурсію 17 траўня ў парку Перамогі. Правядзе яе арнітолаг Анастасія Кузьмянкова.
Зарэгістравацца на экскурсію 19 траўня ў Севастопальскім парку. Гідам будзе дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.
Салавей. Фота Мікалая Вараб’я
Мінская вобласць
Слуцк
Час: 18 траўня 11.00
Месца збору: Сярэдняя школа № 9 Слуцка
Месца экскурсіі: Парк у мікрараёне вул. Гагарына
Гід: Жанна Валетка, +375296238985
Мядзел
Час: 22 траўня 08.00
Месца збору: Мядзельская сярэдняя школа № 1 імя У. Дубоўкі
Месца экскурсіі: Сквер каля р. Дробня
Гід: Алена Паршута, +375293456700
У межах экскурсіі пройдзе гульня-віктарына пра салаўёў
Брэсцкая вобласць
Камянецкі раён, в. Расна
Час: 18 траўня 11.00
Месца збору: двор школы
Месца экскурсіі: вул. Юбілейная, 15
Гід: Таццяна Карнялюк, +375 292253909
Віцебск
Час: 19 траўня 09.30
Месца збору: Прыпынак аўтобуса 26а «Руба 2», паварот на музей-сядзібу Здраўнёва.
Месца экскурсіі: в. Койтава, музей-сядзіба І. Рэпіна “Здраўнёва”
Гід: Галіна Захарава, +375333242214 (МТС)
Наяўнасць бінокляў вітаецца. Пасля экскурсіі можна наведаць музей.
Каб дапамагчы захаваць салаўёў, занось месцы, дзе яны спяваюць, на салаўіную карту. На ёй таксама можна пабачыць, дзе паблізу можна паслухаць гэтых птушак.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: