Птушыная велаэкскурсія ў Брэсце 26 траўня!

ад 21 мая 2019 года

У Брэсце з’явіліся два птушыныя веламаршруты. Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае пракаціцца на ровары і пазнаёміцца з мясцовымі птушкамі!

Каб трапіць на экскурсію, трэба зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная. Можна ўдзельнічаць усёй сям’ёй!

Зимородок

Зімародак. Фота Дз. Якубовіча

Экскурсію правядзе старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Юры Янкевіч

«Удзельнікі даведаюцца пра віды птушак, якія жывуць побач з намі, і паглядзець на іх у дзікай прыродзе. Таксама яны атрымаюць на памяць буклеты з інфармацыяй пра іх. Такая экскурсія, калі спыняцца ў кожнай кропцы, займае 1-1,5 гадзіны. Чакаем вас на адкрыцці веламаршрута!» — кажа Юры.

Птичий веломаршрут в Бресте

Маршрут створаны як частка ініцыятывы «Будзь здаровы з птушкамі!», якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: