Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Арліны світшот ад LSTR – прыгожая абноўка і дапамога дзікай прыродзе
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 22 мая 2019 года
Брэнд LSTR-Адзенне ў калабарацыі з АПБ выпусціў новы прыгожы світшот з птушкай года – вялікім арляцом. Абнаўляй гардэроб, падтрымліваючы дзікую прыроду Беларусі!
Гэта ўжо трэці світшот, які брэнд LSTR-Адзенне выпусціў у супрацоўніцтве з АПБ. 10 % ад продажаў кампанія пералічвае на ахову прыроды. Раней былі світшот са шчыгелам і зімародкам. На атрыманыя сродкі АПБ змагла набыць інструменты для расчысткі Тураўскага балоння ад хмызняку, каб там маглі загнездавацца птушкі.
“Стала добрай традыцыяй рабіць світшот у гонар птушкі года. У нас да сённяшняга дня пытаюць пра світшот са шчыгелам, — кажа дырэктар брэнда LSTR-Адзенне Ілля Аксёнаў. – Мы добра разумеем, што мы не проста брэнд адзення, не проста шмоткі з прынтамі. Мы ясна ўсведамляем, што нясем важную сацыяльную місію. Таму, безумоўна, падтрымка АПБ – важная частка нашай дзейнасці. Мы любім птушак, прыроду і з радасцю ім дапамагаем.”
Вялікі арлец – рэдкая птушка, якой пагражае глабальнае знікненне. Яна пазбягае чалавека і гняздуецца ў глухіх балоцістых мясцінах, колькасць якіх скарачаецца.
Серыя світшотаў з вялікім арляцом лімітаваная, пакуль маюцца толькі жаночыя мадэлі памераў xs, s, m , l.
Набывай абноўку на вул. Веры Харужай, 5 у Мінску або праз інтэрнэт-краму.
Фота Дзмітрыя Хоміча
Падзяліся артыкулам у сацсетках: