Пабыць вялікім арляцом – вынікі конкурса “Птушка-арт”

ад 22 мая 2019 года

Напярэдадні Міжнароднага дня біяразнастайнасці, які адзначаецца 22 траўня, вялікіх арляцоў можна было пабачыць проста ў школьных дварах і на вуліцах.

575 дзяўчат і хлопцаў выйшлі 17 траўня пад адкрытае неба, каб праявіць фантазіў і скласці цікавыя вобразы птушкі года. Дзеці згуртаваліся разам і на нейкі час змаглі ператварыцца ў вялікага арляца.

Вобразы балотнага арла ва ўсіх атрымаліся адметныя. Бачна, што удзельнікі натхніліся па-сапраўднаму!

Дыпломамі ў намінацыі “Найбольшая колькасць удзельнікаў” мы ўзнагароджваем некалькі школ.

Птушка арт Асіповічы

Сярэдняя школа № 3 Асіповічаў – 170 удзельнікаў.

Птушка арт Слуцк

Сярэдняя школа № 9 Слуцка – 115 удзельнікаў.

Птушка арт Мінск

Сярэдняя школа № 30 Мінска – 96 удзельнікаў.

Светлагорскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі мы адзначаем асобным дыпломам “За мастацкі погляд”.

Птушка арт Светлагорск

Усе астатнія атрымаюць дыпломы ўдзельніка.

Уражаннямі ад удзелу ў конкурсе дзеліцца Жанна Валетка, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» з сярэдняй школы № 9 Слуцка: «Рыхтаваліся да конкурсу загадзя: намалявалі на паперы сюжэт, склалі слоган, запрасілі ўсіх ахвочых. 17 мая ўсё было супраць:  моцны дождж, гром і маланкі разразалі неба, фотаапарат упаў і не  працаваў, акно на другім паверсе школы не жадала адчыняцца. Але мы верылі, што ўсё будзе добра. У сярэдзіне дня дождж спыніўся, знайшоўся тэлефон з камерай (на жаль, толькі потым агледзелі, што фота атрымалася зусім маленькага памеру). Самыя ўпартыя не разыходзіліся. Маленькія ўдзельнікі — вучні пачатковых класаў — стварылі на той момант цуд: сілуэт вялікага арляца — і нябёсы даслалі нам сонейка!» 

Птушка арт Слуцк

Слуцкія дзеткі з пасланнем вялікаму арляцу

Мы ўсім кажам дзякуй і нагадваем, што ўжо 15 чэрвеня заканчваецца прыём работ на конкурс малюнка і ўсе яшчэ могуць паспець!

Усім плёну і высокага палёту!

АПБ в Одноклассниках



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: