Горад кулікоў – як аматары птушак фестывалілі ў Тураве

ад 27 мая 2019 года

25 і 26 траўня ў Тураве прайшоў Фестываль кулікоў — ужо ў восьмы раз!

Цэлыя два дні госці Турава разам з арнітолагамі знаёміліся з птушкамі Тураўскага балоння – прыроднага рэзервата АПБ, прасякаліся прыгажосцю гэтых мясцінаў і ўдзельнічалі ў шматлікіх канцэртах і конкурсах.

Раніцай у суботу бёрдвочары і фатографы рушылі здымаць птушак: 20 чалавек удзельнічала ў Чэмпіянаце па фотабёрдынгу “Фокус на кулікоў”, які прайшоў у рамках фестываля ў Тураве ўпершыню.

«Аўсянка, сэр!» — каманда-пераможца Чэмпіянату па фотабёрдынгу «Фокус на кулікоў» сярод каманд на аўто

Вынікі Чэмпіянату па фотабёрдынгу “Фокус на кулікоў”

Бёрдвотчеры на Туровском лугу

Пабываць на Тураўскім балонні і паглядзець на даўгадзюбых птушак на свае вочы – мара для многіх. Гэта адно з найважнейшых месцаў ва ўсёй Еўропе для водных і каляводных птушак, якіх тут можна пабачыць у вялікай колькасці і разнастайнасці. Толькі за вясновую міграцыю тут пралятае паўмільёна птушак!

Сямён Левы, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях:

З кулікоў былі вялікія грыцукі, кулікі-случкі і кнігаўкі. Некаторыя пары кнігавак вадзілі за сабой маленькіх птушанят, і іх можна было разгледзець у трубы. Зрэдку да назіральнікаў падляталі вялікія зуйкі, крыўкі і самы жаданы для птушкароў кулік — марадунка.

Большой веретенник

Вялікі грыцук

Орлан-белахвост

Арлан-белахвост

Часта над лугам заўважалі арланаў-белахвостаў — нашых самых буйных драпежнікаў. Аднойчы вылецеў нават сокал-кабец. А некаторым пашчасціла пабачыць, як вялікі арлец — птушка 2019 года — кружыць над поплавам, трымаючы ў лапах здабычу.

Акрамя таго, на балонні наведвальнікі пляцоўкі маглі ўбачыць, як ловяць рыбу шэрая і вялікая белая чаплі, рачная і малая крычкі. Добра атрымалася разгледзець качку-чырку, качак-лапаносак, жоўтых плісак, ластавак-зямлянак, чорных рыбачак. Усяго на пляцоўку паназіраць з арнітолагамі за птушкамі прыехала больш за 100 чалавек.”

Чым адметнае Тураўскае балонне

Упершыню падчас фестывалю працаваў кемпінг. І ўвечары ў кемпінгу на беразе Прыпяці госці фестывалю слухалі цудоўныя вершы паэткі Насты Кудасавай і спявалі песні разам з Сержуком Доўгушавым

Ігар Міцюрыч

Ігар Міцюрыч

У нядзелю адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Старшыня Тураўскага выканкама Ігар Міцюрыч павітаў гасцей і падкрэсліў: “Нам у спадчыну дасталося цудоўнае Тураўскае балонне, якое аблюбавалі кулікі, якія штогод прылятаюць сюды гнездавацца і гадаваць птушанят. Гэтае месца прываблівае многа турыстаў, якія прыязджаюць сюды паназіраць за птушкамі. Мы павінны захаваць прыроду, якую  даў нам Бог”.

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі падзякаваў тураўцам, што захавалі Тураўскае балонне. “Уся Беларусь ганарыцца тысячагадовай гісторыяй Турава, але за межамі нашай краіны ён больш вядомы як самая важная тэрыторыя для пералётных птушак у Цэнтральнай Еўропе. Сотні тысяч птушак з Заходняй Еўропы, з Афрыкі, якія лятуць на поўнач, спыняюцца тут, на вашым Тураўскім балонні, — сказаў ён. – Калі б Тураўскае балонне знікла, то гэтыя птушкі таксама б зніклі, бо ім проста не было б дзе спыніцца”. 

Таксама Аляксандр Вінчэўскі ўрачыста абвясціў беларускіх Абаронцаў дзікай прыроды, уганараваных глабальнай прыроднай асацыяцыяй BirdLife International.

На фестываль сабраліся не толькі тураўцы. Група гасцей прыехала на роварах аж з Магілёва, многія завіталі з Мінска і іншых беларускіх гарадоў. Брытанскія госці са знакамітага Шэрвудскага лесу, дзе жыў Робін Гуд, таксама з задавальненнем паўдзельнічалі ў фестывалі.

Майкл Коплстан з Караўлеўскага таварыства абароны птушак (Вялікабрытанія) расказаў, што ў Шэрвудскім лесе ў іх таксама ёсць падобны фестываль і для яго пабываць на фэсце ў Тураве – натхняльны досвед. “Гасцінныя людзі, цудоўная прырода, прыгожы старажытны горад – гэта сапраўдны скарб, які варта цаніць. Мы прыехалі падзяліцца сваімі ведамі і навучыцца новаму ад вас,” – сказаў ён.

Дзеці маглі паўдзельнічаць у вясёлых спаборніцтвах і пазапускаць паветраных змеяў, кожны ахвочы мог змайстраваць кулічкоў на майстар-класах, што ладзiлicя сумесна з прраектам ПРААН-ГЭФ «Вэтландс» жанчынамi, якiя натхняюцца аховай прыроды. Усе госцi маглi наведаць фотавыставы і экскурсіі, сфатаграфавацца ў шпакоўні, гняздзе або побач з вялізнымі яйкамі куліка на адмысловай фотазоне.  

Пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў і праекта ПРААН-ГЭФ «Вэтландс» праходзіла фотавыстава «Прырода беларускі» («She is nature»), якая была прысвечана жанчынам, што зрабілі значны ўнёсак у ахову навакольнага асяроддзя і дасюль займаюцца прыродаахоўчай дзейнасцю ў розных сферах.

А ўвечары пасля разагрэву ад мясцовага кавер-бэнду “Как есть” адбыўся канцэрт гуртоў “РЭХА” і “АKUTE”.

Прыемных эмоцый, здымкаў і добрых успамінаў і ўражанняў у кожнага засталося шмат.

Фестываль быў арганізаваны пры падтрымцы Экалагічнага фонду Міхаэля Ота (Environmental Foundation Michael Otto) і Баварскага саюза абароны птушак (LBV).

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: