Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Удзельнічай у конкурсе малюнкаў “Выратуй арляня”!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 3 чэрвеня 2019 года
Да 15 чэрвеня ўключна прымаем малюнкі на творчы конкурс у межах кампаніі “Вялікі арлец – птушка 2019 года”.
Намалюй, як людзі могуць дапамагчы арлам паспяхова выгадаваць птушаня. Гэта экспедыцыі па пошуку гнёздаў у балотных альшаніках, абарона лесу ад высечак і балотаў ад асушэння, барацьба з браканьерамі, якія страляюць драпежных птушак, ахова азёраў з зарасцямі на месцах зімовак, лекцыі, дзіцячыя выступы, дэманстрацыі за ахову арлоў і г.д.
Мэта конкурсу – паказаць веліч і моц вялікага арляца, адзначыць яго цікавыя асаблівасці, асноўныя пагрозы для гэтай птушкі, растлумачыць, як чалавек можа дапамагчы ёй.
Малюнкі трэба даслаць на паштовы адрас АПБ (вул. Парніковая, 11, офіс 4, г. Мінск, 220114) ці перадаць у офіс да 15 чэрвеня 2019 года.
(Прымаюцца мастацкія выявы, выкананыя ад рукі і ў розных тэхніках, але не простым алоўкам).
На кожнай конкурснай рабоце абавязкова пазначыць:
Натхняйся птушкай года!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: