Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Як уратаваць супергрызуноў? Запрашаем на прэс-канферэнцыю 12 чэрвеня
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 7 чэрвеня 2019 года
Прэс-канферэнцыя прысвечаная экалагічнай ініцыятыве “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!” праекта “Экаманіторынг”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. Запрашаем прадстаўнікоў медыя!
Падчас прэс-канферэнцыі спецыялісты раскажуць, чаму тры віды звяроў – звычайны хамяк, рабы суслік і палятуха апынуліся на мяжы знікнення ў Беларусі і амаль трапілі ў спіс зніклых, раскажуць пра цяперашнюю сітуацыю, пра мэты праекта, патлумачаць, як ён зможа дапамагчы гэтым супергрызунам, якія сучасныя прыборы і як дапамогуць у пошуку скрытных звяркоў, назавуць раёны, у якіх іх спадзяюцца знайсці, і як выратаванню звяркоў могуць дапамагчы людзі.
Месца: актавая зала НАН Беларусі, Мінск, вул. Акадэмічная, 27, аўд. 331
Спікеры:
Папярэдняя акрэдытацыя праз е-мэйл basharymava@ptushki.org ці па тэлефонах 8 (029) 101-68-87, 8 (029) 223-06-13.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: