Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем на свята «Перабродская зорка»
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 14 ліпеня 2019 года
21 ліпеня ў вёсцы Пераброддзе Міёрскага раёна Віцебскай вобласці адбудзецца традыцыйнае cвята народнай творчасці “Перабродская зорка”. Гісторыя свята вельмі цікавая, бо ў ХХ стагоддзі ў гэтым мястэчку спяваў народны Перабродскі хор на 4 галасы!
Адметнасць жа сёлетняй “Перабродскай зоркі” ў тым, што свята стала часткай вялікага праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна.
Балота Ельня
Падчас свята будзе працаваць адмысловая Праектная пляцоўка, дзе можна больш падрабязна даведацца пра мерапрыемствы праекта, наведаць фотавыставу “Наш лёс – Пераброддзе”, краязнаўчы куток “Складзі пазл – даведайся пра гісторыю Пераброддзя”, прыняць удзел у віктарыне “А ці ведаю я Пераброддзе” і апытанні “Ліст у будучыню: якім будзе Пераброддзе праз 20 год”.
Пачатак свята ў 11.30, афіцыйнае адкрыццё – ў 12.00.
У праграме – выступленне народнага вакальна-харэаграфічнага калектыва “Азярніцы”
(г. Міёры), беларускага народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца” (г. Мінск), гурта старадаўняй беларускай музыкі “Стары Ольса” (г. Мінск).
Удзельнікі свята змогуць пачаставацца смачнай юшкай і сканцамі з печы, прыняць удзел у майстар-класах па народных і старажытных танцах, майстар-класах рамеснікаў, наведаць куток прадстаўнікоў аграсядзібаў Міёршчыны, пабываць ў “Мацейкавай сялібе”, прайсці вуліцамі вёскі, набыць памятны сувенір.
Шчыра запрашаем!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: