Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Салаўіны рэкорд!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 24 ліпеня 2019 года
Сёлетні сезон салаўіных спеваў быў гарачы: на інтэрактыўнай карце сабраная рэкордная колькасць назіранняў.
Салавей. Фота Мікалая Вараб’я
Салаўі актыўна спяваюць у траўні і першай палове чэрвеня. Мы заклікалі ўсіх заносіць на анлайн-карту кропкі тых месцаў, дзе спяваюць салаўі. Такіх месцаў сёлета атрымалася 538 – гэта ў 1,5 раза болей, чым летась!
Вельмі здорава, што мы так актыўна слухалі і заносілі на карту нашых спевакоў.
Абмяркоўвай птушыныя назіранні з аднадумцамі ў тэлеграм-чаце “Ціў-ціў”!
Брэст усё яшчэ застаецца самым актыўным удзельнікам акцыі, але ў Мінску сёлета зарэгістравалі ўдвая больш салаўёў, чым летась!
Дзякуй ўсім за ўдзел і ўважлівасць. Мы радыя, што чэрвень быў такім яркім і салаўіным!
Каб салаўіныя месцы не зніклі, іх трэба захоўваць у прыдатным стане: не прыбіраць пад дрэвамі і хмызамі лісце і не выкошваць траву, бо гэтыя птушкі гняздуюцца менавіта там, на зямлі.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: