Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пабудзь вялікім арляцом – спампуй маску птушкі года!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 25 ліпеня 2019 года
Мы падрыхтавалі макет маскі вялікага арляца – птушкі 2019 года. Яго можна спампаваць у каляровым або контурным выглядзе, каб потым расфарбаваць самастойна.
Спампаваць каляровую маску вялікага арляца
Спампаваць контурную маску вялікага арляца
Маску распрацаваў Рома Янотаў. Раздрукуй яе, прымацуй гумку ці стужку і стань вялікім арляцом!
Цікавосткі кампаніі “Птушка года”
Дарэчы, чаму б не выкарыстаць маску для пастаноўкі? Нагадваем, што да 30 верасня працягваецца другі этап конкурсу спектакляў “Неверагодная гісторыя вялікага арляца”.
Трэба перад вучнямі ці бацькамі, у дзіцячым садку паставіць спектакль паводле аднаго са сцэнароў-прызёраў першага этапу і запісаць яго на відэа. Відэа трэба размясціць на youtube, а спасылку даслаць у АПБ на адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай “Спектакль”. Важна адзначыць, колькі разоў і дзе спектакль быў паказаны. Найлепшае відэа мы размесцім таксама на youtube-канале АПБ. Найлепшыя групы паводле колькасці падабаек атрымаюць узнагароды.
Таксама на нашым сайце можна спампаваць расфарбоўку і арыгамі вялікага арляца.
Вялікі арлец быў абраны птушкай 2019 года. Гэтай птушцы пагражае глабальнае знікненне, а ў Беларусі гняздуецца адна з найвялікшых яго папуляцый — 120-160 пар.
Каб дапамагчы захаваць гэтую рэдкую птушку, удзельнічай у акцыі “Выратуй арляня!”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: