Лямцавыя сімвалы Міёрскага краю

ад 1 жніўня 2019 года

26-27 ліпеня майстры Міёршчыны практыкаваліся ў валянні воўны. Азёрны край на поўначы Беларусі, знакаміты шматлікасцю журавінаў і жураўлёў, зможа парадаваць турыстаў мясцовымі сувенірамі.

Валяние из шерсти, мастер-класс в Миорах

Майстры за працай. Фото Наталлі Саракавік

Майстры вучыліся рабіць брошкі і магніты, кашалькі і бірулькі з адметнымі птушкамі і раслінамі рэгіёну: дурніцамі і марошкай, пардвой і чорнаваллёвым гагачом, а таксама, вядома, жураўлямі і журавінамі.

Валяние из шерсти, мастер-класс в Миорах

Сувеніры з сімваламі Мёрскага раёна, зробленыя ўдзельнікамі трэнінгу. Фота Марыі Гернат

У візіт-цэнтры заказніка Ельня сабраліся прадстаўнікі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, клуба “Бажэна”, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна, дзіцячай школы мастацтва, аграэкасядзібаў ды іншыя зацікаўленыя.

Экспертка праекта Вольга Камінская паказала розныя спосабы працы з лямцам, які дае магчымасці раскрыць любую тэму. «Мае «міёрскія вучні» мне спадабаліся: я бачыла цікаўнасць у вачах, увагу да дэталяў і матэрыялу. Спадзяюся, што набытыя навыкі дапамогуць у вырабе сувеніраў не толькі з лямцу. Валянне можна спалучаць з іншымі відамі творчасці, напрыклад, пляценнем з лазы або маляванкамі па тканіне. Магчыма, нехта пачне валяць больш буйныя вырабы: выявілася, што авечкі ў іх ёсць, а значыць, ёсць і воўна. Я радая, што ў маіх вучняў усё атрымалася і што яны засталіся задаволеныя.«

Валяние из шерсти, мастер-класс в Миорах

Падчас трэнінгу. Фота Наталлі Саракавік

АПБ ладзіла гэты трэнінг у межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Гэты артыкул быў падрыхтаваны пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Аднаасобную адказнасць за змест гэтага дакумента нясе ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, змест дакумента ні ў якім разе не адлюстроўвае пазіцыю Еўрапейскага саюза.

ВКонтакте АПБ

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: