Каго страляць не варта: памятка паляўнічаму

ад 11 жніўня 2019 года

З 10 жніўня па 8 снежня ў Беларусі адкрываецца летне-асенні сезон палявання (фактычна летне-зімовы!) на вадаплаўных птушак: качак, чаротніцу, лыску, вялікую коўру і пастушка. 

З 24 відаў качак, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны, паляванне дазволенае на самцоў дзевяці відаў: качку-крыжанку, качку-свіцьву,  качку-лапаноску, качку-неразню, качку-цыранку, качку-чырку, чубатага нырка, нырка-сівака (толькі ўвосень) і гогаля.

АПБ ніколі не выступала ў цэлым супраць палявання. Яна выступае за ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, за разумныя абмежаванні.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ
У жніўні-верасні большасць качароў розных відаў качак фарсяць пасля лінькі ў карычневых строях, і нават арнітолагам іх цяжка адрозніць ад самак і маладых птушак. Таму паляўнічым трэба асабліва добра ведаць сілуэты, голас і асаблівасці афарбоўкі качак, каб не застрэлiць ахоўны від і не трапіць на штраф. Не страляйце птушку, калі не ўпэўненыя ў яе відавой прыналежнасці. Інспектарам неабходна не горш за паляўнічых ведаць розныя віды качак і дэталі іх афарбоўкі, бо птушак у руках часам вызначыць не прасцей, чым у полі.

 

Дасылайце фота здабытых птушак у АПБ на info@ptushki.org ці ў сацсеткі, нашыя спецыялісты дапамогуць вызначыць від, калі неабходна. Фота і іншая інфармацыя пры гэтым не будзе перадавацца трэцім асобам.

Інфармацыю пра кольцы, якімі пазначаныя птушкі, калі ласка, перадавайце ў Беларускі цэнтр кальцавання птушак разам з датай і месцам назірання: bym.minsk@gmail.com

Вось што важна помніць паляўнічым.

1) Нырок-сівак (красноголовая чернеть) – глабальна ўразлівы від птушак. З прычыны драматычнага падзення колькасці ён нядаўна ўключаны ў катэгорыю пагражальных Міжнароднага Чырвонага спіса. Прычыны змяншэння колькасці да канца яшчэ не вывучаныя. Таму, нягледзячы на тое, што від у Беларусі дазволены для здабычы ўвосень, мы настойліва просім яго не страляць.

Красноголовая чернеть

Нырок-сівак (самка). Фота А. Казуліна

Нырок-сівак (самец). Фота Валерыі Трайцяк

Нырок-сівак (самец). Фота Валерыі Трайцяк

2) Качка-чырка (чирок-трескунок) – від, колькасць якога ў Беларусі імкліва скарачаецца. Таму, хоць ён і ўключаны ў спіс паляўнічых відаў, мы рэкамендуем яго не страляць, каб не паскараць гэты працэс яшчэ больш.

Чирок-трескунок

Качка-чырка (самка). Фота Ж. Гулеўскага

Чирок-трескунок

Качка-чырка (самец). Фота Таццяны Раманавай

3) Качка-шылахвостка (шилохвость) ўключаная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, паляваць на яе забаронена. Птушкі маюць зграбны сілуэт, доўгую тонкую шыю і тонкую чорную дзюбу. Звяртайце таксама ўвагу на вузкі доўгі хвост.

Шилохвость

Качка-шылахвостка (самка). Фота Shutterstock

Качка-шылахвостка (самец). Фота Taudaha Kathmandu, Wikimedia Commons

Качка-шылахвостка (самец). Фота Taudaha Kathmandu, Wikimedia Commons

Шылахвосткі ў палёце: уверсе самка, ніжэй - самец. Фота Валерыя Кісялёва

Шылахвосткі ў палёце: уверсе самка, ніжэй — самец. Фота Валерыя Кісялёва

4) Белавокі нырок (белоглазая чернеть) таксама ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Птушкі вельмі падобныя да чубатага нырка, дазволенага да здабычы, адрозніваецца ад яго белым падхвосцем (белае вока толькі ў самца), сустракаецца ў асноўным на Брэстчыне. Таму, каб не памыліцца, лепш не страляць і чубатых ныркоў, і птушак, да іх падобных, а засяродзіцца на больш звычайных відах качак.

Белоглазая чернеть

Белавокі нырок (самка). Фота Shutterstock

Белавокі нырок (самец). Фота Martin Mecnarowski, Wikimedia Commons

Белавокі нырок (самец). Фота Martin Mecnarowski, Wikimedia Commons

5) Паляванне на ўсіх гусей адкрыецца толькі з сярэдзіны верасня.

Гусь серый

Шэрая гусь. Фота А. Мізіненкі

6) Качанят, птушанят коўраў і лысак, якія не лятаюць (хлапунцоў) здабываць забаронена згодна 127-му артыкулу Правілаў палявання (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 112 ад 21 сакавіка 2018  г.) : “Забараняецца паляванне: … на маладых птушак, якія не лятаюць і (або) ліняюць…”  Не трапляйце на штрафы!

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: