Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
9 верасня: запрашаем на прэс-прагулку і пікнік з сэрам Джонам Лоўтанам ў Цэнтральны батанічны сад
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 5 верасня 2019 года
АПБ і каманда праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў», які мы рэалізуем сумесна з Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія), у супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам НАН РБ запрашаюць журналістаў на сустрэчу з сэрам Джонам Лоўтанам — брытанскім эколагам, заолагам, віцэ-прэзідэнтам Каралеўскага таварыства аховы птушак (RSPB).
Пачатак прэс-прагулкі а 10.30, 9 верасня ў панядзелак, каля службовага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад, вул. Сурганава, 2в.
Уваход у Цэнтральны батанічны сад для ўдзельнікаў мерапрыемства — бясплатны.
Будзе працаваць перакладчык.
Умова ўдзелу — публікацыя ў адкрытым доступе па выніках мерапрыемства.
Рэгістрацыя абавязковая — тут.
Палессе — адна з найвялікшых прастораў дзікай прыроды Беларусі і ў Еўропе, прыцягвае ўвагу ўсяго свету.
1. Ці ёсць такая прастора дзікай прыроды як Палессе каштоўнасцю для краіны? Ці, наадварот, гэтыя неасвоеныя тэрыторыі — баласт і праблема?
2. Колькі падобных на беларускія тэрыторыі дзікай прыроды ёсць у Вялікабрытаніі, у Еўропе? Якія яны?
3. Як эфектыўна кіраваць Палессем?
4. Якія 5 месцаў і з’яваў прывабліваюць у Беларусь бёрдвочараў і аматараў некранутай прыроды з усяго свету?
Сэр Джон Лоўтан — брытанскі эколаг і заолаг, які займаецца пытаннямі папуляцыйнай дынамікі і біяразнастайнасці ў кантэксце глабальных экалагічных зменаў і іх уплыву на дзікую прыроду.
Быў старшынём Каралеўскай камісіі па забруджванні навакольнага асяроддзя, UK, ачольваў Раду па даследаванні навакольнага асяроддзя, UK, цяпер — апякун Сусветнага фонду прыроды (World Wide Fund for Nature (WWF).
Візіт брытанскага эколага прысвечаны пачатку вялікага міжнароднага праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў», які супольна рэалізуюць некалькі міжнародных прыродаахоўных арганізацый. Ключавы партнёр праекта ў Беларусі — АПБ.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: