“Яны глядзелі на нас, а мы на іх”. Як прайшла экскурсія да суслікаў сябраў АПБ катэгорыі “Рэдкая птушка”?

ад 16 верасня 2019 года

Штогод мы праводзім дзве экскурсіі для сябраў АПБ катэгорыі “Рэдкая птушка”. Сёлета яны пабывалі ў гасцях у вяртлявай чаротаўкі, а 8 верасня мы з’ездзілі на калонію рабых суслікаў.

Далучайся!

Экскурсия на сусликов

Падчас экскурсіі. Фота Ксеніі Малюковай

Рабы суслік – рэдкі звярок, і яшчэ год таму вучоным не было вядома ніводнай яго калоніі. Сёлета АПБ пачала пошукі сусліка ў межах экалагічнай ініцыятывы “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!”, што ажыццяўляецца АПБ у межах праекта “Экаманіторынг”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН партнёрстве з Мінпрыроды.

Экскурсия на сусликов

Суслік. Фота Андрэя Юлдашава

Нам удалося знайсці 10 калоній сусліка. На адной з іх, у Нясвіжскім раёне, і пабывалі сябры “Рэдкай птушкі”, атрымаўшы незабыўныя ўражанні.

Дзе яшчэ жывуць беларускія суслікі?

Экскурсия на сусликов

Назіраючы за суслікамі. Фота Ксеніі Малюковай

Ірына Карнеева, удзельніца экскурсіі:

«Я ведала, што суслікі вельмі прывабныя жывёлы, і спадзявалася іх убачыць. Тое, што яны жывуць і ў Беларусі, я даведалася дзякуючы ініцыятыве АПБ. Суслікаў было вельмі шмат, я была ўражаная. У мяне атрымалася сфатаграфаваць іх зблізку – з аўтамабіля.  Выявілася, што яны палохаюцца, калі людзі побач, але машын не палохаюцца. Яны сядзелі блізка і глядзелі на аўто. Мне запомнілася, што ў суслікаў вельмі шмат ворагаў: драпежныя птушкі, каты, сабакі, лісы — усе на іх палююць. Але нашая экскурсія не абмежавалася суслікамі.

Экскурсия на сусликов

Суслік. Фота Андрэя Юлдашава

Пампуй прэзентацыю пра суслікаў!

Аказалася, што гэты дзень быў Міжнародным днём уліку кулікоў, і мы паехалі яшчэ ўперад на Слуцк: глядзелі па баках дарогі, ці не ўбачым там кулікоў. У выніку ўгледзелі кнігавак і баталёнаў. А яшчэ бачылі малога арляца, канюха, шэрых чапель. Паездка атрымалася цудоўная. Я ўжо расказала пра яе ўсім сваім родным і выклала фота на фэйсбуку.»

Экскурсия на сусликов

Суслік. Фота Андрэя Юлдашава

Ксенія Панюціч, удзельніца экскурсіі:

«Я раней ніколі не бачыла суслікаў, і літаральна за пару тыдняў да экскурсіі даведалася, што яны ў нас ёсць, прачытаўшы навіны на ptushki.org. Я думала, што мы прыедзем на нейкае поле і калі камусьці пашанцуе, то нехта ў бінокль убачыць сусліка. Калі мы прыехалі да поля, спачатку суслікі бегалі і іх было цяжка заўважыць, але потым яны да нас прывыклі. Яны глядзелі на нас, а мы на іх. Некаторыя падбягалі блізка, і ў каго добры зрок, тыя маглі няўзброеным вокам іх разгледзець даволі падрабязна. Мне вельмі спадабалася, што мы апынуліся так блізка да прыроды.

Экскурсия на сусликов

Суслік. Фота Людмілы Карукінай

Прайдзі тэст «Што ты ведаеш пра суслікаў?»

Мы нафатаграфаваліся ўволю, ледзьве не вішчалі ад радасці, а стрымліваліся толькі таму, што распужалі б суслікаў. Калі я расказвала сябрам пра экскурсію, паказвала фота, якія зрабіла на мабільны праз бінокль, яны таксама прыходзілі ў захапленне. Цяпер стараюся ўсім расказаць, каб паведамлялі ў АПБ, калі ведаюць палі і пашы, дзе могуць быць калоніі суслікаў.

Экскурсия на сусликов

Суслік. Фота Людмілы Карукінай

Яшчэ было класна, што потым мы паехалі глядзець птушак на палі. Мы ўбачылі чаек, кнігавак, лунёў, а яшчэ над полем лятаў малы арлец. Я гэты від раней ніколі не бачыла, цікава было, калі канюх і арлец селі на поле. Яны былі не вельмі далёка адзін ад аднаго, і можна было ў бінокль параўнаць іх памеры, абрысы. Я вельмі радая і ўдзячная АПБ за гэтую экскурсію!»

Далучайся да “Рэдкай птушкі” – падтрымлівай дзікую прыроду Беларусі і ўдзельнічай у цікавых экскурсіях!

Экскурсия на сусликов

Удзельнікі экскурсіі на суслікаў. Фота Ксеніі Малюковай

Хочаш падтрымаць дзікую прыроду Беларусі? Ты можаш зрабіць гэта проста цяпер 😉

 

Инстаграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: