Дзікая прырода Палесся — каштоўнасць усёй Еўропы

ад 18 верасня 2019 года

10 верасня ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё міжнароднага праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў: абарона аднаго з найбуйнейшых прыродных ландшафтаў Еўропы».

Праект павінны стаць самай вялікай працай па захаванні дзікай прыроды Палесся ў гісторыі і будзе рэалізоўвацца з 2019 па 2024 год. У Беларусі праект ажыццяўляецца грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія).

Праект — частка Праграмы па захаванні ландшафтаў пад пагрозай (Endangered Landscapes Programme, ELP), якая фінансуецца Аркадыяй – дабрачынным фондам Пітэра Болдуіна і Лізбет Раўзінг. Бюджэт праекта ў Беларусі складае 1 454 733,45 долараў ЗША.

Што казалі выступоўцы і госці? 6 цытат:

 
Александр Корбут

Аляксандр Корбут

Аляксандр Корбут, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь:

«У межах праекта мы плануем павялічыць багацце Палесся, палепшыць кіраванне гэтымі тэрыторыямі. Спадзяемся, што ў 2021-2025 гадах у Беларусі будуць выдаткаваныя дадатковыя сродкі. Гэта дазволіць на міжнародным узроўні заявіць, што нашая галоўная задача — захаванне Палесся. Таксама мы спадзяемся прыцягнуць міжнародных спецыялістаў для правядзення адукацыйных семінараў для мясцовага насельніцтва, каб у рэгіёне развіваўся экатурызм, адкрываліся новыя магчымасці для мясцовых жыхароў, ствараліся новыя працоўныя месцы. Каб сапраўдныя палешукі заставаліся на Палессі».

Джон Лоутон

Сэр Джон Лоўтан

Сэр Джон Лоўтан, старшыня камісіі Праграмы па захаванні ландшафтаў пад пагрозай Endangered Landscapes Programme, Вялікабрытанія:

 «Праект фінансуе Аркадыя — дабрачынны фонд Пітэра Болдуіна і Лізбет Раўзінг. Пітэр і Лізбет не толькі надзвычай забяспечаныя людзі, але таксама гэта людзі з візіянерскім поглядам у будучыню. Яны лічаць, што трэба ўкладаць сродкі ў захаванне прыроды і Зямлі. Я ачольваю міжнародную камісію фонда, якая раіць праекты для фінансавання. Мы атрымалі 51 заяўку, 9 з іх былі падтрыманыя, у тым ліку і беларуска-ўкраінскі праект «Палессе — дзікая прырода без межаў». Гэты праект меў найвялікшую праектную тэрыторыю і самы перспектыўны пасыл».

Джон Лоутон

Джон Лоўтан

Джон Лоўтан таксама выказаўся пра Палессе ў глабальным кантэксце: «Змены клімату адбываюцца ва ўсім свеце. Мы хацелі б, каб тэрыторыі Палесся былі гатовыя да гэтых зменаў. Таму мы будзем імкнуцца забяспечыць устойлівае культурнае і сацыяльнае развіццё для людзей, якія там жывуць. Я ўпэўнены, што прыродныя тэрыторыі могуць даць нашмат больш прыбытку, чым інжынерныя збудаванні».

Полесье - дикая природа без границ. Открытие проекта в Минске

Тэрыторыі Палесся, на якіх рэлізуецца праект у Беларусі знаходзяцца ў басейне ракі Прыпяці:

•      Нацыянальны парк «Прыпяцкі», заказнікі «Сярэдняя Прыпяць», «Стары Жадзен» і «Альманскія балоты», “Балота Марочна”, “Тураўскі луг” і г.д.

•      Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік,

•      Пойма ракі Львы, ваколіцы заказнікаў і нацыянальнага парка і іншыя тэрыторыі з унікальным ландшафтам і адметнай біяразнастанасцю.

 

Агульна на тэрыторыі, на якой будзе рэалізоўвацца праект на баку Беларусі, знаходзяцца:

·         1 нацыянальны парк,

·         18 заказнікаў рэспубліканскага значэння,

·         24 заказнікі мясцовага значэння,

·         шэраг помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння,

·         22 прыродныя тэрыторыі, уключаныя ў Смарагдавую сетку Еўропы — тэрыторыі асаблівага агульнаеўрапейскага прыроднага значэння.

 
Академик Михаил Никифоров

Міхаіл Нікіфараў

Міхаіл Нікіфараў, акадэмік-сакратар аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі:

«Я трапіў на Палессе маладым навукоўцам. Палессе мяне вельмі моцна ўразіла і паўздзейнічала на мяне псіхалагічна і эмацыйна. Гэта іншая краіна, іншы свет. Пасля я быў у Паўднёвай Амерыцы, ПАР, на выспах Індыйскага акіяна, але такога моцнага пачуцця ніводнае іншае месца ў мяне не выклікала. Я працаваў у самых каштоўных месцах беларускага Палесся і бачу, што праект закране гэтыя часткі. Як і балючыя месцы. Я спадзяюся, што гэтая праца прасуне даследчыкаў і прыродаахоўнікаў у справе захавання Палесся. Настолькі, наколькі гэта магчыма».

Михаэль Бромбахер

Міхаэль Брамбахер

Міхаэль Брамбахер, старшыня Франкфурцкага заалагічнага таварыства:

«Палессе мае вялікі патэнцыял, каб атрымаць статус сусветнай спадчыны ЮНЭСКО. Мы будзем працаваць над гэтым».

 

Татьяна Трафимович

Таццяна Трафімовіч

Таццяна Тарфімовіч, спецыяліст АПБ па асабліва ахоўных тэрыторыях:
“Новы праект будзе садзейнічаць пашырэнню асабліва ахоўных тэрыторый і агульна лепшаму выкарыстанню багацця Палесся. Перад намі праца, якая паслужыць дзвюм глабальным мэтам: захаванню дзікай прыроды і паляпшэнню якасці жыцця людзей на Палессі.”

Проект "Полесье - дикая природа без границ" 

Праект “Палессе – дзікая прырода без межаў” АПБ рэалізуе разам з:

  • Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія), якое вядзе сваю гісторыю ад 1858 года;
  • «Украінскім таварыствам аховы птушак» (USPB) — грамадскай арганізацыяй (1994), нацыянальным партнёрам BirdLife International ва Украіне;
  • Брытанскім трастам па арніталогіі (BTO), які вывучае птушак, рыб, амфібій, паўзуноў і звяроў з 1933 года.
Река Припять, Полесье. Фото Виктора Малыщица

Палессе. Фота Віктара Малышчыца

Што мы атрымаем праз 5 гадоў?

Мы спадзяемся, што пасля рэалізацыі праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў» мы будзем мець:

  • — больш тэрыторый дзікай прыроды пад аховай дзяржавы,
  • — прызнанне сусветнай значнасці прастораў Палесся і намінацыю тэрыторый Палесся ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКО і водна-балотных угоддзяў глабальнай значнасці Рамсарскай канвенцыі,
  • — абноўлены нацыянальны план па кіраванні папуляцыяй ваўка, а таксама пашырэнне зонаў, дзе забаронена паляванне на гэтага драпежніка,
  • — каля 6 000 га нанова забалочаных тэрыторый,
  • — больш выгадаў для мясцовага насельніцтва ад суседства з прасторай дзікай прыроды.
  • — Менш парушэнняў пры зборы ягад і наведванні балот, — адпаведна менш пажараў,
  • — новы ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай у справе аховы дзікай прыроды Палесся.

У выніку гэтай працы на Палессе зменшыцца ўплыў кліматычных зменаў і антрапагенных фактараў. Прырода атрымае шанец жыць і развівацца паводле сваіх законаў.

 

Хочаш падтрымаць дзікую прыроду Беларусі? Зрабі ахвяраванне проста цяпер!

 

 

 

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: