Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Ноч кажаноў у Мінску – злятаемся ў дворык IBB 4 кастрычніка!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 24 верасня 2019 года
Запрашаем на свята “Ноч кажаноў” у дворык IBB (Мiнск, Пр-т Газеты Праўда, 11) 4 кастрычніка з 19 да 22 гадзінаў. Уваход вольны!
Цягам вечара ты даведаешся:
• хто такія кажаны і якія віды жывуць у Беларусі?
• што пагражае нашым кажанчыкам?
• што рабіць, калі кажан раптам стаў тваім суседам?
• як быць, калі кажан заляцеў у госці?
• як наўмысна зрабіць кажанчыкам домік?
• …і шмат іншага!
19.00 – 20.30 — Дзеткі і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана на творчых майстар-класах і забраць дадому як сувенір, зрабіць класныя здымкі ў фотазоне, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, паўдзельнічаць у гульнях і віктарынах з прызамі, упрыгожыць сябе аквагрымам. Для дзетак будзе працаваць аніматар.
20.30 – 22.00 – Неверагодна цікавая лекцыя хіраптэролага, навуковага супрацоўніка НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Аляксея Шпака.
“Нашая галоўная мэта — прыцягнуць увагу да кажаноў і пераканаць людзей, што гэта вельмі мілыя і карысныя істоты, якія жывуць побач з намі і маюць вельмі вялікую патрэбу ў нашай абароне, — кажа Аляксей Шпак. — Асабіста для мяне кажаны — гэта маленькія безабаронныя жывёлы, якія вымушаныя жыць побач з намі. Але праз сваю незвычайнасць і вялікую колькасць стэрэатыпаў яны часта робяцца ахвярамі чалавека. Абараняць безабаронных — што можа быць лепшым?”
Сагрэцца ў гэты вечар дапамогуць гарачая гарбата, кава і цудоўны настрой!
Генеральны партнёр мерапрыемства – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау
Да сустрэчы!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: