Як прайшла Ноч кажаноў: бэтмэн, хіраптэролаг і сапраўдны кажанчык

ад 9 кастрычніка 2019 года

Каля 300 чалавек завітала 4 кастрычніка на незвычайнае мерапрыемства – Ноч кажаноў – якое мы зладзілі ў дворыку адукацыйнага цэнтра IBB-Мінск.

Кажаны – рэдкія і мілыя звяркі, якія натхняюць і захапляюць. Дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ў майстар-класах і рабілі флікеры і маскі ў форме кажаноў, а майстрыца Вольга Камінская навучыла ахвочых рабіць кажанчыкаў з лямцу тэхнікай валяння, і ўсе яны змаглі забраць свае сувеніры з сабой дадому.

Ночь летучих мышей в Минске

Волонтер АПБ Николь Косточка на Ночи летучих мышей

Валанцёрка Ніколь Костачка

“Як бы ні было халодна кастрычніцкім вечарам, усё адно была вельмі цёплая атмасфера, шмат цікавых майстар-класаў, шмат людзей, — дзеліцца валанцёрка Ніколь Костачка. — Мне вельмі прыемна было расказваць пра цікавыя факты, пра праекты АПБ, пра Кажанаполіс тым, хто яшчэ мала ведае пра дзікую прыроду. Кажаны вельмі класныя. У бабулі ў Целяханах выходзіш на двор на захадзе сонца – цэлыя чароды кажаноў ляцяць — захапляльнае відовішча!

Стань валанцёрам АПБ!

Валанцёрка Ганна Ганчарык два гады таму прысутнічала на Ночы кажаноў у якасці гледача, а гэтым разам ужо ўдзельнічала як сябра АПБ і валанцёр арганізацыі.

Ночь летучих мышей в Минске

Валанцёрка Ганна Ганчарук справа

“Добра, што такое свята праходзіць і людзям распавядаюць пра такіх незвычайных жывёл як кажаны, і што ў людзей гэта выклікае нейкія эмоцыі і цікавасць, — кажа Ганна. — У нас на дачы лётаюць кажанчыкі, гэта вельмі мілыя істоты. Сёлета валанцёрыла на балоце Ельні, і ўначы таксама бачыла, як лёталі кажаны, але ўжо здаровыя-здаровыя!

Ночь летучих мышей в Минске

Аляксей Шпак

З лятучымі звяркамі можна было пазнаёміцца праз выставу “Дзівосныя рукакрылыя” і цікавую лекцыю, якую правёў хіраптэролаг, навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Аляксей Шпак.

Бетмен на Ночи летучих мышей
Дарэчы, на разагрэве ў лектара быў сапраўдны бэтмэн!

Бетмен на Ночи летучих мышей
А галоўнай падзеяй і цудам вечара стаў двухколерны кажан, якога Аляксей Шпак выпусціў на волю.

Алексей Шпак

“Рэч у тым, што рэабілітацыйны цэнтр для рукакрылых “Кажанаполіс” працуе ў пазаштатным рэжыме нават вясной, летам і восенню, — тлумачыць хіраптэролаг. — Мне ўвесь гэты час тэлефануюць, калі знаходзяць кажаноў. Двухколернага кажана знайшлі ў чацвер на зямлі – літаральна на праезнай частцы. Пазванілі і прывезлі мне для абследавання. Звер выявіўся здаровым і сытым, рэабілітацыя яму не патрэбная, таму мы выпусцілі яго на волю.”

Ночь летучих мышей в Минске

АПБ выказвае шчырую падзяку валанцёрам, што дапамагалі ў арганізацыі свята: Ксеніі Панюціч, Ганне Ганчарык, Алене Карпенка, Ганне Шулганавай, Нiколь Костачка, Таццяне Юркавец, Ніне Вялько, Таццяне Захаранка, Юрыю Струкаву, Антону Мукавозчыку – а таксама генеральнаму партнёру мерапрыемства — Мінскаму міжнароднаму адукацыйнаму цэнтру імя Ёханэса Рау.

У ДОМ ЗАЛЯЦЕЎ КАЖАН — ШТО РАБІЦЬ?

  • Не панікуй — кажан баіцца больш, чым ты.
  • Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
  • Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
  • Калі кажан заляцеў у цёплую пару года: дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
  • Калі кажан знойдзены ўзімку, неадкладна звані ў “Кажанаполіс” (+375 29 213 92 57), там звярку дапамогуць перажыць зіму.
  • Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках. Няма пальчатак? Акуратна накрый кажана каробкай, падсунь пад яе шчыльны аркуш паперы ці кардону і вынесі жывёлу на двор. Асцярожна пасадзі кажана на ствол дрэва ці іншую вертыкальную паверхню і пасля гэтага ўпэўніся, што жывёла адляцела.
  • Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.

Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Ночь летучих мышей

 

Падтрымай захаванне дзікай прыроды Беларусі!

 

 

 

Тэкст: Алеся Башарымава, фота: Юрый Струкаў

Инстаграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: