Лёс рысі: ці выключаць яе з Чырвонай кнігі?

ад 9 кастрычніка 2019 года

У жніўні, пасля таго, як быў абнародаваны ліст Мінлясгаса ў Савет Міністраў, у якім яно выступае за ўключэнне рысі ў спіс паляўнічых відаў, актыўныя грамадзяне запусцілі петыцыю ў абарону рысі. Яе падпісалі 4590 чалавек.

Па колькасці сабраных подпісаў на petitions.by яна знаходзіцца на 11 месцы з усіх 2327 петыцый, змешчаных на гэтым сайце. У катэгорыі «Экалогія, прырода» — на другім месцы. Праблема захавання рысі і недапушчэння таго, каб на яе дазволілі паляваць, хвалюе людзей.

Рысь

Днямі на петыцыю прыйшлі адказы з Мінпрыроды і Мінлясгаса. Як глядзяць на праблему ў міністэрствах?

У Мінпрыроды тлумачаць, што няма прычын перажываць, што рысь выключаць з нацыянальнай Чырвонай кнігі Беларусі, бо гэта магчыма толькі на падставе адпаведных прапановаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А іх няма, бо маніторынгу і даследаванняў па вывучэнні стану папуляцыі рысі ў патрэбным аб’ёме не праводзілася. Мінпрыроды паведаміла, што будзе разглядацца пытанне аб павелічэнні фінансавання такіх даследаванняў.

Ответ Минприроды на петицию про рысь

Мінлясгас жа тлумачыць сваю логіку клопатам пра папуляцыю рысі: маўляў, паляўнічыя віды жывёл знаходзяцца пад большым кантролем, чым рэдкія, а кантроль дазваляе кіраваць папуляцыяй больш эфектыўна. Таксама ў міністэрстве звярнулі ўвагу, што колькасць аленяў і казуль за апошнія гады значна вырасла, а гэта, на думку Мінлясгаса, прывяло да росту колькасці рысі. Міністэрства выступае за тое, каб, калі станоўчыя трэнды пацвердзяцца даследаваннямі, разгледзець пытанне аб змене статусу гэтага віду.

Ответ Минлесхоза на петицию про рысь

Дзівіць тое, што паляўнічыя Мінлясгаса, прылічваючы аленя і казулю да важных аб’ектаў харчавання рысі ў Беларусі, ігнаруюць карэляцыю росту колькасці казулі і рысі (колькасць аленя нарошчваецца ў нас штучна): менавіта рысь, магчыма, спрыяе росту колькасці казулі, а не наадварот. І гэта вытлумачальна.

Так, у плане кіравання рыссю гаворыцца: “У Беларусі рысь даволі часта забівае лісіц і янотападобных сабак, каля траціны якіх (31 % лісіц, 28 % янотападобных сабак) часткова імі паядаліся. У сярэднім адна рысь забівае за год 23 лісіцы і 12 янотападобных сабак. Апошнія за год спажылі б не менш за 14 глушцоў, 44 цецерукі, 220 арабкоў, 78 качак-крыжанак і іншых вадаплаўных птушак, 171 маладога зайца і 20 маладых казуль.”

Значыць, забіваючы лісіц і янотападобных сабак, рысь захоўвае ў 3-4 болей жывёл, чым трэба для харчавання ёй самой. Даследаванні 2005-2008 гадоў у Паазерскай пушчы паказалі, што адна рысь там за год здабывала ў сярэнім 47 зайцаў, 7 баброў, 6 казуль, 2 дзікі, 2 глушцы, 6 цецерукоў, 83 арабкі.

Таму рысей асабліва многа ў багатых на дзічыну беларускіх гаспадарках, бо рысі сваімі звычкамі і харчовымі паводзінамі памнажаюць яе колькасць.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: “Апошні спіс відаў для Чырвонай кнігі быў прыняты 9 чэрвеня 2014 года. Гэта значыць, што да 2022-2023 гг. навукоўцам, дзяржаве і нам трэба знайсці грошы для правядзення падлікаў рысей, мядзведзяў і барсукоў – і правесці гэтыя падлікі. Інакш паляўнічыя падлічаць самі…”

Алеся Башарымава

 

Дапамажы нам у захаванні рэдкіх відаў!

 

 

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: