Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Хто перамог у конкурсе спектакляў пра вялікага арляца?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 11 кастрычніка 2019 года
У гонар птушкі года – вялікага арляца – сёлета было напісана шмат сцэнароў. Усе яны былі разнастайныя, цікавыя і выдатна спалучалі факты пра птушку з элементамі фантазіі.
Ператварыць свой сцэнар (які, дарэчы, заняў у нашым конкурсе 1 месца) у відэаспектакль вырашылі сябры клуба АПБ “Крылаты дазор” сярэдняй школы № 9 г. Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка. І справіліся з гэтым цудоўна, стаўшы пераможцамі конкурса спектакляў!
Відэафільм паводле сцэнара “Неверагодныя прыгоды вялікага арляца” пагледзелі больш за 260 чалавек: навучэнцы і дзеткі з груп падоўжанага дня сярэдняй школы № 9 г. Слуцка, выхаванцы дзіцячага садка № 10, удзельнікі гурткоў са Слуцкага цэнтра турызму і Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў.
Падчас сустрэч “дазораўцы” расказалі пра аднаго з чатырох арлоў Беларусі, пра кампанію “Птушка года”, пра дзейнасць АПБ і клубы “Крылаты дазор” па ўсёй краіне. Яны раздалі ўдзельнікам сустрэчы размалёўкі, шаблоны масак і буклеты з выявай вялікага арляца.
Віншуем пераможцаў!
Тэкст: Алеся Башарымава
Фота: архіў Жанны Валетка
Падзяліся артыкулам у сацсетках: