Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Будоўля ў заказніку “Лебядзіны”: пакаранне ці апраўданне?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 18 кастрычніка 2019 года
АПБ атрымала адказ ад Мінпрыроды на свой зварот аб прыняцці мер у сувязі з незаконным будаўніцтвам рэстарана каля рэспубліканскага заказніка “Лебядзіны” і “назіральнай пляцоўкі за птушкамі” ў межах заказніка на вадзе.
Заказнік «Лебядзіны». Фота greenbelarus.info
У прыватнасці, мы прасілі Мінпрыроды зрабіць пазапланавую праверку ў адносінах ТАА “ТАПАС”, прыпыніць яго дзейнасць па будаўніцтве і скласці ў адносінах да яго акт аб усталявання факта прычынення шкоды жывёльнаму і расліннаму свету, навакольнаму асяроддзю.
“Улічваючы, што незаконныя работы вядуцца ў межах асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, лічым неабходным разгледзець пытанне аб распачацці ў адносінах да службовых асоб ТАА “ТАПАС” крымінальнай справы на падставах, прадугледжаных артыкулам 131 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – экацыд,” – гаворыцца ў нашым лісце.
Аналагічны зварот мы даслалі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусьі адміністрацыю Цэнтральнага раёна г. Мінска.
На гэты момант адказ мы атрымалі толькі з Мінскага гарадскога камітэта Мінпрыроды. Адміністрацыя раёна адказала на ўсе пытанні АПБ, іншых арганізацый і асоб і вывесіла іх на сваім сайце.
“Камітэт лічыць немэтазгодным правядзенне пазапланавай праверкі, улічваючы, што цягам 2019 года камітэтам сумесна з зацікаўленымі праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне парушэнняў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя пры рэалізацыі аб’екта і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых асоб у прызначаным парадку”, — паведамляецца ў лісце.
Таксама камітэт паведамляе, што гарадскія службы ўжо прыцягнулі вінаватых асоб “ТАПАСа” да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае знішчэнне, у тым ліку за парубку, або пашкоджанне, або пашкоджанне дрэваў і хмызнякоў да ступені спынення іх росту, за самавольнае будаўніцтва аб’екта і за самавольнае заняцце земляў.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: