Як уратаваць птушку-марафонца?

ад 21 кастрычніка 2019 года

Дубальты – вельмі цікавыя кулікі. Падчас вясновай міграцыі за два дні яны без прыпынкаў пераадольваюць больш за 5000 кіламетраў, але потым некалькі месяцаў практычна нікуды не перасоўваюцца.

З красавіка да сярэдзіны чэрвеня птушкі знаходзяцца на таках. Самцы такуюць на балоннях на зямлі з вечара да раніцы. Ток – гэта тая самая пляцоўка з году ў год. Яны трашчаць дзюбамі, танчаць на дыбачках, падскокваюць, б’юцца.

 

У ліпені птушкі пачынаюць добра харчавацца, каб  набраць масу для палёту ў Афрыку. У гэты час яны асабліва ўразлівыя.

Дубальт – адзін з мадэльных відаў для вывучэння стану поймы Прыпяці. У Еўропе ён знаходзіцца пад пагрозай знікнення, у Беларусі від ўключаны ў Чырвоную кнігу. Але каб ведаць, як правільна яго захаваць, патрэбныя даследаванні. АПБ праводзіць іх пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства ў межах міжнароднага праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”, які ёсць кампанентам Праграмы захавання ландшафтаў пад пагрозай, што фінасуецца Аркадыяй – дабрачынным фондам Пітэра Болдуіна і Лізбет Раўзінг.

Дупели на току.

Дупели на току. Фото Василия Федосенко

Каб зразумець, як паводзяцца дубальты падчас сезона гнездавання і падрыхтоўкі да восеньскай міграцыі, навукоўцы пазначылі 11 птушак на трох таках маленькімі чатырохграмовымі перадатчыкамі. Падчас перыяду такавання кожныя 15-20 хвілін з іх атрымлівалі дадзеныя. Высветлілася, што дубальты ў гэты час практычна не перасоўваюцца паміж такамі і праводзяць увесь дзень за 200-300 м ад свайго току. Агульная сума перасоўванняў адной птушкі за месяц не перавышала 50 км.

Дубальтавы ток

Дубальтавы ток. Фота Паўла Пінчука

Атрыманыя дадзеныя адпавядалі дзейным на гэты момант ТКП-2014 [тэхнічныя кодэксы ўсталяванай практыкі – рэд.]: для дубальтаў была прапісаная ахова ўчасткаў радыюсам 300 м вакол тока, — гаворыць эксперт праекта Павел Пінчук. — Але ўлетку пачалі абмяркоўвацца змены ў ТКП, паводле якіх гэты радыюс прапануецца скараціць да 200 м. Таму мы напісалі свае заўвагі і адправілі ў Мінпрыроды.

перемещения птиц помеченных передатчиками в течение сезона размножения

Перемещения двух птиц, помеченных передатчиками, в течение сезона размножения

Аднак самы складаны для дубальта час – не перыяд току, а час пасля яго. Гэта крытычны перыяд у жыццёвым цыкле птушкі. З канца чэрвеня да канца ліпеня яму трэба памяняць частку пер’я, бо ён моцна пашкоджвае вялікія махавыя пёры падчас такавання. На ліньку патрэбна шмат энергіі. І пры гэтым дубальту трэба за такі кароткі час павялічыць масу цела са 150 да 250 г! То бок не толькі пракарміцца, каб забяспечыць сваю жыццядзейнасць, але і забяспечыць сабе запас тлушчу для пералёту ў Афрыку.

Даследаванні, якія праводзілі мы (а раней палякі і шведы) паказалі, што дубальт ляціць з месцаў гнездавання на зімоўку адным пералётам, і пры гэтым пераадольвае 5000 км усяго за 2-3 дні – такі сабе птушыны марафон. Тое самае з пералётам назад. З дапамогай геалогера, напрыклад, стала вядома, што дубальт далятае з Конга да Турава за 2 дні. Каб так ляцець, зразумела, дубальтам трэба добра падрыхтавацца.

Таму гэтыя птушкі моцна залежаць ад кормных участкаў у поймах рэк, бо іх ежа на 99 % складаецца з земляных чарвякоў. Такія ўчасткі – гэта ў асноўным паплавы, на якіх быў выпас скаціны. Іх робіцца ўсё менш і менш: летам суха, выпасу амаль няма, балонні зарастаюць хмызняком.

Дадзеных па тым, як дубальт рыхтуецца да міграцыі пасля такавання, больш у свеце нідзе няма: для такіх даследаванняў складана адлавіць птушак у патрэбнай колькасці. У Беларусі ж за 20 гадоў працы станцыі кальцавання ў Тураве мы змаглі сабраць патрэбныя статыстычныя дадзеныя, якія дапамогуць зразумець, як трэба ахоўваць дубальта.

Падтрымаць фінансава захаванне кулікоў на Тураўскім балонні

Ёсць у дубальта і іншая бяда. Ён падобны на бакаса і харчуецца з нім часцяком у адных месцах. А бакас – паляўнічы від, і паляванне на яго ў Беларусі пачынаецца з другой суботы ліпеня, калі дубальты яшчэ поўным ходам набіраюць масу для далёкага пералёту. Паляўнічыя часта блытаюць гэтых птушак і замест бакасаў страляюць дубальтаў.

Другая ж праблема ў тым, што нават у тых выпадках, калі паляўнічыя і не страляюць дубальтаў, апошнія ўвесь час у стрэсе падчас палявання і не могуць нармальна рыхтавацца да міграцыі. Таму мы прапануем перасунуць перыяд палявання на бакаса на тыя ж тэрміны, што і на вадаплаўных птушак, паляванне на якіх пачынаецца ў першую суботу жніўня. Гэта дазволіць дубальтам нармальна падрыхтавацца да міграцыі і адляцець у Афрыку.

Пакуль жа тураўскія дубальты на зімоўцы. Як яны ляцелі ў Афрыку і назад, як зімавалі, мы зможам даведацца ў наступным годзе, калі яны вернуцца.

Тэкст: Алеся Башарымава

 

Падтрымай захаванне рэдкіх відаў!

 

 

 

Инстаграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: