Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Атрымай арліны дзякуй!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 29 кастрычніка 2019 года
“Выратуй арляня!” – акцыя, якая дазваляе кожнаму спрычыніцца да захавання рэкага вялікага арляца, якому пагражае глабальнае знікненне. Сертыфікаты з падзякай, кубкі з птушкай года і вызначальнікі птушак адправіліся ратавальнікам арлянятаў. Усяго акцыю ўжо падтрымала звыш 50 чалавек.
У Беларусі гняздуецца адна з найбольшых папуляцый вялікага арляца ў свеце, і нам важна яе захаваць і не даць знікнуць месцам іх пражывання.
У межах акцыі “Выратуй арляня!” мы штогод шукаем гнёзды вялікага арляца, каб перадаць іх пад ахову. За 5 гадоў акцыі мы правялі больш за 30 экспедыцый, праверылі 123 гнездавыя тэрыторыі і падрыхтавалі 20 ахоўных пашпартоў, а таксама пабудавалі 7 штучных гнёздаў для гэтых птушак.
Удзел у акцыі «Выратуй арляня!» — выдатны падарунак дзікай прыродзе. Дарэчы, сертыфікат “Ратавальніка арлянятаў” або “пуцёўка” ў экспедыцыю па пошуку вялікіх арляцоў можа быць цікавым і незабыўным падарункам сябрам ці блізкім на дзень нараджэння ці іншыя святы! Гэта тое, што сапраўды запомніцца і парадуе.
Увага: на акцыю «Выратуй арляня!» ідуць толькі ахвяраванні, аплачаныя праз сістэму АРІП (ЕРИП). Калі ты хочаш ахвяраваць у цэлым на ахову дзікай прыроды, то можаш зрабіць ахвяраванне картай адразу з сайта праз адмысловы модуль.
Важна: калі ты хочаш зрабіць ахвяраванне, але пры гэтым табе не патрэбныя пералічаныя бонусы, напішы пра гэта на info@ptushki.org
*Расходы па ўдзеле ў экспедыцыю аплачваюцца ўдзельнікам самастойна.
Сачы за міграцыяй вялікіх арляцоў анлайн!
Пішы нам на info@ptushki.org і дзяліся, чаму і як ты вырашыў дапавагаць арляцам. Магчыма, твой аповед падштурхне іншых звярнуць увагу на праблемы гэтых птушак.
Пазначай свае пасты ў сацсетках хэштэгам #выратуйарляня або #спасиорленка . Так мы ўсе будзем бачыць маштабы акцыі і тых, хто нам дапамагае.
Захаваем разам нашых арлоў!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: