Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Далучайся да фотаконкурса «Магія дзікіх птушак»! Выстава — з 6 снежня
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 6 лістапада 2019 года
Любіш фатаграфаваць птушак? Удзельнічай у конкурсе ад АПБ «Магія дзікіх птушак»!
З 5 па 13 лістапада рэгіструйся на сайце Птушкі штодня і загружай свае здымкі птушак у раздзел галерэі “Нашы птушкi”. У конкурсе аўтаматычна бяруць удзел фотаработы, загружаныя сёлета.
Малінаўка. Фота Сяргея Козака
16 лістапада журы адбярэ фота для выставы, а 6 снежня яны будуць прадстаўленыя на фотовыставе ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. Карла Маркса, 12).
Выстава будзе праходзіць да пачатку лютага.
Тэкст: Ксенія Малюкова
Падзяліся артыкулам у сацсетках: