Надзвычайныя птушыныя сітуацыі ў мабільным дадатку ад МНС

ад 16 снежня 2019 года

АПБ падрыхтавала некалькі тэматычных інструкцый для мабільнага дадатку Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Дапамога побач!

Помощь рядом от МЧС

Мабільны дадатак дазваляе даведацца, што рабіць у пэўнай сітуацыі і аператыўна звязацца з МНС або спецыялістамі адпаведных арганізацый і ўстаноў.

Дадатак распрацаваны для платформ Android ды iOS. Яго ўжо ўсталявалі 170 тысяч карыстальнікаў.

У карыстальнікаў дадатку заўсёды будзе пад рукой інфармацыя пра тое, што рабіць у наступных выпадках:

МНС дадатак

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця
Кожны з нас хоць аднойчы сутыкаўся з незвычайнай дзікапрыроднай сітуацыяй – знаходзілі птушаня-подлетка ці параненую птушку, хваляваліся, што буслы ці іншыя птушкі не зляцелі ў вырай, а магчыма, былі сведкамі нападу шэрых варон. Як дзейнічаць у нестандартных выпадках, каб не нашкодзіць ні сабе, ні нашым суседзям – жывёлам? Як зразумець, калі жывёлцы сапраўды патрэбная дапамога? Разам са спецыялістамі па прародаахоўных пытаннях у простай і дасціпнай форме мы падрыхтавалі міні-інструкцыі па адных з самых “гарачых” дзікіх тэмаў. Мы ўдзячныя МНС за супрацу і магчымасць дадаць важныя раздзелы ў карысны мабільны дадатак. Усталёўвай “Помощь рядом”, дзяліся з сябрамі парадамі, беражы сябе і дзікую прыроду!

 

 

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: