Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Таямнічыя вугры, красунчыкі-суслікі і незвычайныя фоткі арляцоў – у 35-м нумары часопіса “Птушкі і мы”
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 19 снежня 2019 года
Выйшаў 35-ты нумар часопіса АПБ «Птушкі і мы» з цікавымі гутаркамі, аглядамі і фотаздымкамі.
Увосень Беларусь наведаў вядомы эколаг з Вялікабрытаніі сэр Джон Лоўтан. Чым яго ўразіла Палессе і што будзе зроблена дзеля захавання гэтай каштоўнай тэрыторыі ў межах новага пяцігадовага праекта, ён апавядае ў інтэрв’ю.
Пра цікавосткі, дасягненні і птушыныя рэкорды 20-гадовай працы Тураўскай станцыі кальцавання чытай у матэрыяле Ірыны Груздзіловіч.
Пра сусліка, якому сёлета было прысвечана шмат увагі, расказвае заолаг Сяргей Шакала.
Арнітолаг Валер Дамброўскі падрыхтаваў агляд самых цікавых кадраў, якія зрабілі фотапасткі на гнёздах вялікіх арляцоў.
Пра доўгі шлях вугроў, якія праплываюць тысячы кіламетраў, каб трапіць да нас з Атлантыкі, а таксама пра іх незвычайнае жыццё расказвае прыродаахоўніца Яўгенія Лучык.
Заолаг Сяргей Зуёнак падрыхтаваў цікавы матэрыял пра тое, як спяць узімку розныя жывёлы.
А для дзетак у нумары цудоўная птушыная казка ад Алены Масла.
Хочаш атрымліваць часопіс “Птушкі і мы”? Далучайся да АПБ: ptushki.org/anketa.
Мінулыя нумары часопіса можна пачытаць або спампаваць тут.
Тэкст: Алеся Башарымава, АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: