Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Бонусы для сяброў птушак!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 13 снежня 2019 года
Мы любім і цэнім сваіх сяброў, і таму вырашылі распрацаваць бонусную праграму.
Зніжкі і іншыя прыемнасці для сябраў арганізацыі цяпер можна знайсці на старонцы ptushki.org/bonus – спіс пакуль невялікі, але будзе папаўняцца. Дзякуй партнёрам бонуснай праграмы за падтрымку!
Світшоты, курткі, худзі ды іншае брэндавае адзенне цяпер даступнае нашым сябрам са зніжкай.
Як атрымаць зніжку?
Паказаць прадаўцу друкаванную імянную сяброўскую картку АПБ 2019 года або яе фотаздымак у краме LSTR-Адзенне ў Мінску па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 5 (каля станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”.
Дызайнерскія пластыкавыя кармушкі, якія чапляюцца да шыбы: частуй птушак і назірай за імі праз акно.
Як атрымаць зніжку?
Увесці адмысловы код у адпаведнае поле ў Кошыку пры афармленні заказа на сайце etno.by. Код можна запытаць праз паведамленне ў групу АПБ ў фэйсбуку або напісаўшы на пошту salavei@ptushki.org.
Мы яшчэ толькі пачынаем радаваць сяброў такімі прыемнасцямі і будзем удасканальвацца. Калі ёсць прапановы, як палепшыць бонусную праграму, пішы на salavei@ptushki.org.
Як стаць сябрам АПБ? Трэба запоўніць анкету ptushki.org/anketa і аплаціць гадавы ўнёсак, памер якога залежыць ад абранай табой катэгорыі. Ужо са снежня можна аплачваць сяброўскі ўнёсак за 2020 год.
Калі ў цябе ёсць прапановы па іншых бонусах або твая кампанія хоча стаць партнёрам бонуснай праграмы АПБ, звяжыся з намі ў сацсетках ці праз электронную пошту salavei@ptushki.org.
Будзем радыя і ўдзячныя новым бізнесам, якія захочуць падтрымаць прыхільнікаў дзікай прыроды!
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: