Назірай анлайн за птушынай сталоўкай у Белавежскай пушчы!

ад 13 снежня 2019 года

Заходзь на сайт “Птушкі штодня” і падглядай, якія птушкі злятаюцца на кармушку сярод маляўнічых пушчанскіх пейзажаў!

Трэцюю зіму запар сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў.

Лазоревка и зеленушка

Сіняя сініца і зелянушка

Гэтым разам птушыная сталоўка з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны на беразе рэчкі Лясной. Таму сёлета ў трансляцыі можна пабачыць не толькі лясныя віды, але і вадаплаўных, і зімародка, і драпежных птушак. Тут ужо “адзначыліся” вялікія і сінія сініцы, зелянушкі, палявыя вераб’і, сарокі, зімародак, шэрая чапля  і нават лебедзі-шыпуны.

Лебеди-шипуны в Углянах

Лебедзі-шыпуны

Сапраўдная зіма яшчэ наперадзе, таму і відаў, і птушак, якія прылятаюць пад’есці на сталоўку, будзе больш. Хаця цікавыя паводзіны і ўзаемаадносіны паміж рознымі відамі можна назіраць ужо цяпер.

Мапа з зімы 2017-2018, якая паказвае, з якіх краін глядзелі трансляцыю

За дзве папярэднія зімы за нашымі птушкамі глядзелі прыкладна 15 тысяч гледачоў з больш як 80 краін свету. Далучайся і ты – не пашкадуеш!

 

Як і усялякая сур’ёзная справа, забеспячэнне штодзённай бесперапыннай трансляцыі ў рэжыме LIVE патрабуе адказнай каманднай працы, і мы шчыра ўдзячныя Вадзіму Пракапчуку, актывісту АПБ з Камянеччыны і навуковаму супрацоўніку нацпарка “Белавежская пушча”, уладальніку аграсядзібы ў Вуглянах, з якой ладзяцца чарговыя назіранні птушак, і Аляксандру Мінічу, актывісту АПБ з Брэста, які мае шматгадовы паспяховы досвед не толькі з арганізацыі анлайн трансляцый са сталовак для птушак, але і з гнёздаў сокала-пустальгі.

Любы чалавек з Беларусі можа не толькі назіраць за трансляцыяй, але і фінансава дапамагчы праекту: на краўдфандынгавай платформе MolaMola адкрыты збор сродкаў на аплату сервера, інтэрнета, корму для птушак і іншыя тэхнічныя выдаткі.

Синица большая

Вялікая сініца

Цікавага прагляду і дзякуем за дапамогу!

Паводле Дзмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: