Будзь з намі ў год глушца!

ад 30 снежня 2019 года

Якім будзе 2020 год для дзікай прыроды Беларусі? Спадзяемся, спрыяльным! Калі ты таксама хочаш гэтага, далучайся да нас у новым годзе.

У ахове прыроды ўсе сезоны, як заўжды, гарачыя. Таму заклікаем цябе ўжо цяпер, не адкладаючы на потым, падтрымаць АПБ і аплаціць сяброўскі ўнёсак на 2020 год.

самка глухаря

Калі ты яшчэ не быў_ла нашым сябрам, табе трэба запоўніць анкету, выбраўшы катэгорыю сяброўства на свой густ.

— Клуб «Рэдкая птушка». Далучыцца да яго можа любы ахвочы. Унёсак гэтай катэгорыі сябраў цалкам пакрывае гадавы камплект друкаваных матэрыялаў, а таксама ідзе на прыродаахоўныя акцыі. Удзельнікаў клуба мы запрашаем на арніталагічную экскурсію. Хочаш на яе трапіць? Далучайся да цеснай кампаніі «Рэдкіх птушак»! Памер гадавога ўнёску – 35 рублёў.

— «Індывідуальная» і «Сямейная». Усе сябры гэтых катэгорыяў атрымліваюць поўны камплект нашых друкаваных матэрыялаў.  Для “Сямейнай” катэгорыі мы дасылаем яго на ўсю сям’ю, але ў кожнага з вас будзе свая картка сябра АПБ. Памер гадавога ўнёску –18 рублёў. 

— Клуб «Крылаты дазор» — для настаўнікаў і школьнікаў да 15 гадоў. Кіраўніку клуба (настаўніку) выдаецца поўны пакет нашых матэрыялаў і метадычкі, а кожны школьнік атрымлівае налепку з птушкай года і значак. У такім клубе мусіць быць не менш за пяць чалавек, акрамя кіраўніка. Гэта вельмі эфектыўная форма сяброўства ў АПБ: разам вывучаць прыроду яшчэ цікавей! Памер гадавога ўнёску для настаўнікаў і школьнікаў – 1.5 рублі.

Што ўваходзіць у камплект матэрыялаў?

  • два часопісы “Птушкі і мы”;
  • інфармацыйны бюлетэнь АПБ;
  • сяброўская картка і налепка з “Птушкай года”

 

Калі ты ўжо быў_ла сябрам АПБ раней – анкету запаўняць не трэба, проста аплаці ўнёсак па нумары сваёй сяброўскай карткі. Калі не памятаеш нумара – звярніся да нас, падкажам 😉 Калі хочаш памяняць катэгорыю сяброўства, напішы нам на info@ptushki.org.

Увага: з 10 лютага павышаецца памер сяброўскіх унёскаў, таму ў цябе ёсць час далучыцца да арганізацыі па старых коштах.

Новыя памеры ўнёскаў будуць такія:

  • Клуб АПБ “Рэдкая птушка” – 45 рублёў;
  • “Індывідуальная” і “Сямейная” катэгорыі – 25 рублёў;
  • Клуб АПБ “Крылаты дазор” – 2 рублі.

Што АПБ запланавала на 2020 год?

У год глушца мяркуецца зрабіць вельмі шмат. Назавем толькі частку нашых планаў.

Традыцыйна ў студзені пройдзе акцыя “Птушкі ля кармушкі” і ўлік вадаплаўных птушак па ўсёй краіне, у траўні адбудуцца “Салаўіныя вечары”. Мы будзем працягваць шукаць і ратаваць супергрызуноў і рэдкага еўрапейскага вугра, праводзіць валанцёрскія летнікі, зладзім Фестываль кулікоў у Тураве і правядзем назіранні за жураўлямі ў заказніку “Ельня”.

У межах акцыі “Выратуй арляня” мы працягнем пошук гнездаванняў вялікага арляца і будзем па-ранейшаму сачыць за міграцыяй гэтых птушак.

АПБ працягне актыўна займацца паўторным забалочваннем, пошукам важных для птушак тэрыторый і будзе рэагаваць на небяспекі, што пагражаюць нашай прыродзе і біяразнастайнасці.

Разам мы здолеем зрабіць больш! Нам вельмі важны твой голас у падтрымку дзікай прыроды.

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: