Агонь і выбухі: навагодняя ноч стала апошняй для многіх жывёл

ад 3 студзеня 2020 года

Выбухі петард і салютаў у цёмны час прыводзяць птушак у паніку, а кітайскія ліхтарыкі могуць выклікаць знішчальныя пажары. Гэты Новы год не абышоўся ў Еўропе без трагічных выпадкаў з гібеллю дзікіх жывёл.

Як паведамілі прадстаўнікі Ратаўнічай станцыі дзікай прыроды ў Празе, у чэшскай сталіцы падчас запуску навагодніх феерверкаў на рацэ Влтаве лебедзі-шыпуны спалохаліся і ўзляцелі, але ў цемры сутыкнуліся з мастом і іншымі будынкамі. Супрацоўнікам станцыі ўдалося знайсці пяць лебедзяў. Адна з птушак разбілася аб трамвайную лінію на мосце. Колькі ўсяго лебедзяў пацярпела, невядома, бо птушкі маглі пападаць у ваду і ў кусты.

Паранены лебедзь. Фота Ратавальнай станцыі.

Паранены лебедзь. Фота Ратаўнічай станцыі.

У заапарку ў Крэфельдзе, што ў Германіі, у навагоднюю ноч здарыўся пажар, які цалкам спаліў Дом малпаў. Згарэла больш за 30 жывёлаў. Амаль усе малпы, у тым ліку арангутаны, гарылы, шымпанзэ, загінулі ў агні. Двух шымпанзэ атрымалася выратаваць. Прычынай пажару стаў запушчаны кітайскі ліхтарык.

 

Трэба адзначыць, што з 2009 ў нямецкай зямлі Паўночны Рэйн – Вестфалія, дзе знаходзіцца Крэфельд, такія ліхтарыкі запускаць забаронена. Яны вогненебяспечныя, гараць 15-20 хвілін і за гэты час могуць пралятаць да некалькіх кіламетраў, падыімацца на вышыню 500 м.

Падобнае рашэнне нядаўна прынялі і ў эстонскім горадзе Пярну, дзе ўлады вырашылі адмовіцца ад феерверкаў у навагоднюю ноч, каб не траўмаваць жывёл, а замест гэтага для святочнага настрою горад упрыгожылі светлавымі дэкарацыямі, а светлафоры “ператварылі” ў ялінкі.

 

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ
Забаронена запускаць кітайскія ліхтарыкі ў большасці земляў Германіі, з магчымымі штрафамі да 5000 еўра. У Аўстрыі таксама забаронена вырабляць, прадаваць, імпартаваць або распаўсюджваць іх. У Аргентыне, Чылі, Калумбіі, Іспаніі і В’етнаме забаронена запускаць ліхтарыкі. У Бразіліі запуск ліхтароў з’яўляецца экалагічным злачынствам, якое караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Нават у Кітаі ў горадзе Санья забаранілі ліхтарыкі як небяспечныя для авіяцыі. Пастановай урада РФ ад 17 лютага 2014 г. N 113 запуск кітайскіх ліхтарыкаў у гарадах, пасёлках і паблізу зялёных масіваў быў забаронены таксама. Людзей усё больш, а месца месца для дзікай прыроды ўсё менш — чалавек павінен мяняць свае паводзіны.

Помні пра небяспеку для жывёл, калі ласка, не запускай кітайскія ліхтарыкі і не ўзрывай петард і салютаў!

Тэкст: Алеся Башарымава

 

Дапамажы нам захоўваць дзікую прыроду!

 

 

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: