Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выбары ў Цэнтральны Савет і Рэвізійную камісію АПБ
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 4 студзеня 2020 года
АПБ – адкрытая дэмакратычная арганізацыя, якая кіруецца Цэнтральным саветам (ЦС) з дзевяці чалавек, адзін з якіх займае пазіцыю Старшыні. АПБ кантралюецца Рэвізійнай камісіяй.
Сёлета вызваляецца чатыры месцы ў Цэнтральным Савеце і адно – у Рэвізійнай камісіі! Сябры ЦС маюць права перавыбірацца не больш за 2 разы запар.
Трапіць у Савет ці Рэвізійную камісію можа любы дарослы сябра арганізацыі — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, акрамя штатных супрацоўнікаў АПБ. Кандыдатаў можа вылучыць ЦС, або сябра АПБ можа падаць заяву Старшыні (праз сакратарыят) сам.
Удзельнікі з’езда, які пройдзе 8 лютага ў Мінску, выбяруць новых сябраў ЦС і РК.
Хочаш трапіць у Савет АПБ ці Рэвізійную камісію? Ведаеш годнага сябра АПБ, якога можна вылучыць?
Да 6 лютага 2020 года ўключна на электронны адрас info@ptushki.org падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост якіх – ад 16 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у АПБ у 2019 ці 2020 годзе і з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі). Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку.
Увага: таксама можна даслаць заяўку на паштовы адрас (220114, г. Мінск, вул. Парніковая 11, пакой 4), заяўка павінна быць адпраўлена не пазней за 2 лютага. Заяўкі, якія прыдуць са спазненнем, разглядацца не будуць.
Балатавацца ў Цэнтральны Савет і ў Рэвізійную камісію могуць толькі сябры АПБ (ад 18 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2019 ці 2020 годзе і якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі).
4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сябраў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сябраў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.
Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ.
Калі ты хочаш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў пра тое, якой будзе АПБ, – запрашаем далучацца! Чакаем тваёй заяўкі.
Што робіць Савет, як часта збіраецца? Калі ў цябе ёсць такія пытанні, па больш падрабязную інфармацыю звяртайся ў офіс АПБ: (+375 17) 348 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: