Запрашаем на З’езд АПБ – 8 лютага, гатэль “Юбілейны”!

ад 21 студзеня 2020 года

Штогод сябры АПБ сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, правесці выбары ў органы арганізацыі, прагаласаваць за птушку наступнага года і паслухаць цікавыя выступы прыродаахоўнікаў. Чарговы З’езд АПБ пройдзе 8 лютага ў гасцініцы «Юбілейная» (Мінск, пр-т Пераможцаў, 19).

З'езд АПБ

Зарэгістравацца на З’езд

 

 

Разынкай сёлетняй праграмы будзе ўганараванне Абаронцаў дзікай прыроды – 2019 і выступ пра змены клімату запрошанага з Вялікабрытаніі доктара Роба Філда з Каралеўскага таварыства абароны птушак.

А яшчэ цябе чакаюць цікавыя майстар-класы, аквагрым і птушыная віктарына. Тыя, хто прыйдуць у вопратцы з птушкамі або ў касцюме птушкі, атрымаюць падаруначак!

Программа съезда АПБ


Спампаваць праграму

Просім усіх рэгістравацца на З’езд анлайн!

Пры патрэбе мы можам падрыхтаваць табе як сябру арганізацыі афіцыйнае запрашэнне для прадастаўлення па месцы працы.

Нагадваем, што на З’ездзе АПБ-2020 адбудуцца выбары ў Цэнтральны Савет і Рэвізійную камісію АПБ.

Абед

Побач з месцам З’езду ёсць шэраг кавярняў, дзе ўдзельнікі могуць пачаставацца смачнай ежай. Спіс і карту з размяшчэннем гэтых месцаў можна спампаваць тут.

Урачыстая вячэра

Пасля З’езду ў кафэ “Праспект” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 17) адбудзецца ўрачыстая вячэра (для сяброў АПБ, якім ужо споўнілася 18 гадоў). Кошт вячэры складае 30 рублёў за чалавека. 

Увага! Пра свой удзел у вячэры паведамі праз форму рэгістрацыі да 31.01.2020.

Як дабрацца да месца З’езду?

На З’езд патрэбныя валанцёры – далучайся!

Валанцёры на з'ездзе АПБ

Вось у чым нам спатрэбіцца дапамога:

  • весці рэгістрацыю ўдзельнікаў;
  • фатаграфаваць;
  • праводзіць майстар-класы;
  • падказваць гасцям, дзе што знаходзіцца.

Хочаш паваланцёрыць – запоўні кароткую форму, і мы з табой звяжамся. Па пытаннях звані па тэлефонах (8 017) 348 76 13, (8 029) 223 06 13, (8 029) 101 68 87 (кантактная асоба – Наталля Саракавік).

 

З'езд АПБ

 

 

Тэкст: Алеся Башарымава

Фота: Марыя Вінчэўская, Юрый Струкаў

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: