Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вядомы брытанскі эколаг выступіць у Мінску з вялікай лекцыяй пра змены клімату — 7.02
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 28 студзеня 2020 года
АПБ запрасіла доктара Роба Філда з Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB, Вялікабрытанія) выступіць 7 лютага ў Мінску з адкрытай лекцыяй пра змены клімату.
Як і чаму змяняецца клімат? Чым гэта нам пагражае? Што кожны з нас можа зрабіць, каб запаволіць гэтыя змены?
Навукова-папулярная лекцыя “Разборкі з кліматам. Будзе горача?” адбудзецца 7 лютага ў Мінску ў гатэлі DoubleTree by Hilton (пр-т Пераможцаў, 9) з 19.00 да 21.00.
Уваход на лекцыю бясплатны, па рэгістрацыі: ptushki.org/climate.
Лекцыя будзе ісці па-ангельску з сінхронным перакладам на рускую мову.
Пад пастамі ў сацсетках пра змены клімату людзі заўзята спрачаюцца пра тое, змяняецца клімат увогуле або не, а калі змяняецца, то чаму: выключна праз натуральныя працэсы ці праз дзейнасць чалавека? Хтосьці радуецца кліматычным зменам – маўляў, будзе цёпла, не будзем мерзнуць, а хтосьці баіцца, што наступствамі будуць катаклізмы і эпідэміі.
АПБ вырашыла вынесці пытанне ў афлайн і запрасіла дасведчанага эксперта з Вялікабрытаніі расказаць простымі словамі пра тое, што ведаюць на гэты конт сучасныя навукоўцы.
Доктар Роб Філд – старшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак, да якога далучыўся ў 2000 годзе. Ён актыўна вывучае экасістэмныя магчымасці змякчэння наступстваў кліматычных зменаў праз паляпшэнне кіравання і захаванне дзікай прыроды, галоўным чынам у сельскагаспадарчых экасістэмах і тарфяніках Вялікабрытаніі, астатняй Еўропы і Афрыкі.
У прыватнасці, доктар Філд супрацоўнічае з беларускімі калегамі па змяншэнні негатыўных наступстваў кліматычных зменаў у рэгіёне Палесся, а таксама вывучае, як аднаўленне балот уплывае на папуляцыі птушак у Беларусі.
Што будзе на лекцыі?
Пра ўсё гэта раскажа на адкрытай лекцыі доктар Роб Філд, а напрыканцы ён адкажа на пытанні з залы.
Лекцыя адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: