Суворы шуляк і сінічка «на пашпарт» — найлепшыя кадры зімовага чэмпіянату па фотабёрдынгу

ад 4 лютага 2020 года

Хто стаў прызёрам у спецыяльных намінацыях другога Адкрытага зімовага чэмпіянату па фотабёрдынгу?

Прызёры асноўнага конкурса чэмпіянату, што знялі больш за ўсё відаў птушак, ужо абвешчаныя. Віншуем яшчэ раз!

А цяпер падвядзем вынікі галасавання за «Найлепшае фота» і «Народнае фота», а таксама абвесцім прызёраў у іншых намінацыях чэмпіянату.

1. Найлепшае фота чэмпіянату

Шуляк-галубятнік. Фота Ірыны Самусенкі, каманда "Rara avis"

Шуляк-галубятнік. Фота Ірыны Самусенкі, каманда «Rara avis»

Конкурс «Найлепшае фота чэмпіянату» судзілі вядомыя фатографы-анімалісты Сяргей Зуёнак, Віктар Казлоўскі, Андрэй Шэўчык, Валеры Кавалёнак і Павел Лычкоўскі.

2. «Народнае фота»

Сіняя сініца. Фота Паўла Новікава з каманды "Четвероножек"

Сіняя сініца. Фота Паўла Новікава з каманды «Четвероножек»

Народ прагаласаваў за «пашпартнае» фота сіняй сініцы!

3. Найлепшы дэбют

Каманда "Стрижи" - Андрэй Прыгун і Ірына Яжова

Каманда «Стрижи» — Андрэй Прыгун і Ірына Яжова

Дзякуй усім удзельнікам і да сустрэчы на наступных чэмпіянатах!

Тэкст: Алеся Башарымава

 

Инстаграм АПБ

 

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: