З 10 лютага – новы памер сяброўскіх унёскаў у АПБ

ад 6 лютага 2020 года

Паспей працягнуць сяброўства або далучыцца да найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі па старых коштах!

Чубатая сініца: "Давай сябраваць!"

Чубатая сініца: «Давай сябраваць!»

Тваё сяброўства ў АПБ – гэта падтрымка аховы дзікай прыроды і твой голас у яе абарону.

Мы ахоўваем рэдкія віды (прычым даўно не толькі птушак) і цэлыя экасістэмы, аднаўляем асушаныя калісьці балоты, змагаемся за тое, каб важныя для біяразнастайнасці тэрыторыі не знішчаліся.

Мы баронім ваўкоў ад бяздумнага масавага адстрэлу, шукаем месцы, дзе ў Беларусі жывуць супергрызуны — суслікі, дзікія хамякі і таямнічыя вавёркі-палятухі, збіраем сведчанні пра вадаёмы, дзе ёсць або былі калісьці вугры – цікавыя і рэдкія рыбы, лічым у Белавежскай пушчы барсукоў, сочым за міграцыяй вялікіх арляцоў і шукаем іх гнёзды у гушчарах ля балот, праводзім улікі птушак.

Пачытаць пра актуальныя праекты АПБ можна тут.

Калі ты лічыш нашую працу важнай і падзяляеш нашы каштоўнасці – далучайся!

Статут АПБ

Сіняя сініца: "А ты ўжо сябра АПБ?"

Сіняя сініца: «А ты ўжо сябра АПБ?»

Для нашых сяброў мы стварылі бонусную праграму, якая будзе пашырацца.

Як стаць сябрам АПБ

Калі ты яшчэ не быў_ла нашым сябрам, табе трэба запоўніць анкету, выбраўшы катэгорыю сяброўства на свой густ.

— Клуб «Рэдкая птушка». Унёсак гэтай катэгорыі сябраў цалкам пакрывае гадавы камплект друкаваных матэрыялаў, а таксама ідзе на прыродаахоўныя акцыі. Удзельнікам клуба мы дорым птушыны значак і запрашаем на арніталагічную экскурсію. Хочаш на яе трапіць? Далучайся да цеснай кампаніі «Рэдкіх птушак»! Памер гадавога ўнёску да 10 лютага – 35 рублёў, з 10 лютага – 45 рублёў.

— «Індывідуальная» і «Сямейная» катэгорыі. Сябры гэтых катэгорыяў атрымліваюць поўны камплект нашых друкаваных матэрыялаў.  Для “Сямейнай” катэгорыі мы дасылаем яго на ўсю сям’ю, але ў кожнага з вас будзе свая картка сябра АПБ. Памер гадавога ўнёску да 10 лютага –18 рублёў, з 10 лютага – 25 рублёў.

— Клуб «Крылаты дазор» — для настаўнікаў і школьнікаў да 15 гадоў. Кіраўніку клуба (настаўніку) выдаецца поўны пакет нашых матэрыялаў і метадычкі, а кожны школьнік атрымлівае налепку з птушкай года і значак. У такім клубе мусіць быць не менш за пяць чалавек, акрамя кіраўніка. Гэта вельмі эфектыўная форма сяброўства ў АПБ: разам вывучаць прыроду яшчэ цікавей! Памер гадавога ўнёску для настаўнікаў і школьнікаў да 10 лютага – 1.5 рублі, з 10 лютага – 2 рублі.

Дамавыя вераб'і: "Чык-чырык, давай да нас!"

Дамавыя вераб’і: «Чык-чырык, давай да нас!»

Што ўваходзіць у камплект матэрыялаў?

  • два часопісы “Птушкі і мы”;
  • інфармацыйны бюлетэнь АПБ;
  • сяброўская картка і налепка з “Птушкай года”.
Шпакі: "Разам мы можам шмат!"

Шпакі: «Разам мы можам шмат!»

Далучайся: разам мы здолеем зрабіць больш!

З’езд сябраў АПБ у Мінску – 8 лютага

Тэкст: Алеся Башарымава

Фота: Мікалай Варабей

Инстаграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: