Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
АПБ у «Лічбах і фактах» 2019
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 8 лютага 2020 года
Выйшла справаздача АПБ «Лічбы і факты» за 2019 год. Чым быў адметны год вялікага арляца ў нашай працы?
Мы пачалі новы пяцігадовы праект па захаванні дзікай прыроды Палесся, у межах якога пазначылі перадатчыкамі яшчэ 9 вялікіх арляцоў, за міграцыях якіх можна сачыць анлайн. Мы знайшлі каля 90 барсучыных паселішчаў у Белавежскай пушчы, што дазволіла вызначыць колькасць звера і зразумець, што яму пагражае.
А яшчэ мы адшукалі калоніі суслікаў, месцы, дзе жыве палятуха, паспяхова выпусцілі на волю кажаноў, якія зімавалі ў Мінскім цэнтры рэабілітацыі рукакрылых “Кажанаполіс”, ладзілі валанцёрскія летнікі, аддавалі пад ахову рэдкія і тыповыя біятопы ды месцы пражывання “чырвонакніжнікаў”, стварылі карту нелегальных лагераў зборшчыкаў ягад у рэспубліканскіх заказніках міжнароднага значэння “Альманскія балоты” і “Стары Жадзен”.
Чым яшчэ быў адметны 2019 год – чытай у “Лічбах і фактах”!
Спампаваць справаздачу АПБ “Лічбы і факты”
Мы працягваем працу дзеля дзікай прыроды. Калі ты хочаш зрабіць свой унёсак у гэтую важную справу, далучайся да нас – разам мы здольныя зрабіць больш!
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: