Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сустракай глушца — птушку 2020 года!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 27 лютага 2020 года
Птушкай 2020 года быў абраны глушэц. Даведайся больш пра гэты від і далучайся да нашых акцый!
Глушэц — сапраўдны патрыёт, і ўсё жыццё можа пражыць у адным лесе, не пакідаючы яго межаў.
У межах кампаніі «Глушэц – птушка 2020 года» мы ладзім шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх — адзначыць асаблівасці і прыцягнуць увагу да праблемаў гэтага віду.
Спампаваць палажэнне конкурсаў у межах кампаніі «Глушэц — птушка 2020 года.»
Глушэц — адметная птушка. Самыя важныя і цікавыя факты пра яго мы аформілі ў прэзентацыі «Глушэц — птушка 2020 года». Пампуй і глядзі!
10 цікавых фактаў пра глушца па-беларуску
10 цікавых фактаў пра глушца па-руску
Глушэц. Фота Віктара Казлоўскага
Калі ў цябе ёсць карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылай іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара ptushki.org@gmail.com.
Будзем вельмі ўдзячныя!
У межах кампаніі “Птушка года” будуць праведзеныя ўлікі глушцоў на буйных токах, дзе дазволенае паляванне.
Будзе праводзіцца маніторынг выканання прыродаахоўнага заканадаўства па ахове глушца і яго токаў.
Асаблівая ўвага будзе нададзеная захаванню заходнееўрапейскага падвіду глушца.
Заклікаем школьнікаў паўдзельнічаць у акцыі “Захавай заходняга глушца!”
Дашлі паштоўку з падзякай за адмову ад палявання на рэдкі падвід глушца на любы з гэтых адрасоў:
АПБ ужо шмат гадоў супрацоўнічае з Белпоштай і Нацбанкам, дзякуючы саму штогод выходзяць маркі і манеты з птушкай года. Марка з глушцом ужо выйшла!
Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх, шчыгел, вялікі арлец.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: