Абвяшчаем конкурс “Найлепшы сябра АПБ”!

ад 10 сакавіка 2020 года

Мы вельмі цэнім нашых сябраў – людзей, якія вырашылі аддаць свой голас у падтрымку дзікай прыроды. Чым больш такіх галасоў, тым больш шанцаў яе захаваць!

Таму мы абвяшчаем конкурс з прыемнымі прызамі: далучайся да АПБ, заахвочвай да гэтага сяброў ды знаёмых – тыя, хто натхняць найбольшую колькасць людзей стаць сябрамі арганізацыі, атрымаюць індывідуальную экскурсію з арнітолагам, вызначальнік або нашы птушыныя сувеніры!

Конкурс членов АПБ

Як узяць удзел?

  1. Быць сябрам АПБ у 2020 годзе.
  2. Напісаць на info@ptushki.org ліст з пазнакай тэмы “Найлепшы сябра АПБ”: “Я ўдзельнічаю ў конкурсе на найлепшага сябра АПБ”, пазначыць сваё імя-прозвішча і нумар мабільнага тэлефона.
  3. Заахвочваць людзей станавіцца сябрамі АПБ да 30 лістапада 2020 уключна.
  4. Сябры, якіх вы натхнілі далучыцца да АПБ, павінны пазначыць пры запаўненні сяброўскай анкеты ў пункце “Хто прапанаваў Вам стаць сябрам АПБ (ФІО ці нумар сяброўскай карткі) ці адкуль Вы даведаліся пра сяброўства?” вашае імя і прозвішча ці ваш нумар сяброўскай карткі.
  5. Чакаць падвядзення вынікаў у снежні 2020 года.

Перамагае той, хто прывёў больш за ўсё новых сябраў АПБ у 2020 годзе па суме ўнёскаў.

Удзельнікам конкурса мы будзем рэгулярна дасылаць бягучы рэйтынг з прамежкавымі вынікамі.

Прызы конкурса на найлепшага сябра АПБ

Прызы 10-ці найлепшым сябрам — індывідуальная птушыная экскурсія з арнітолагам у ваколіцах Мінску, набор вызначальнікаў птушак і камплект птушынай сувенірнай прадукцыі (эка-торбы, кубкі АПБ і іншае).

Бонусы і зніжкі ад партнёраў для сябраў АПБ

Тэкст: Карына Салавей

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: