Пазнаёмся з сотняй птушак! Міёры запрашаюць у Школу бёрдвочара.

ад 11 сакавіка 2020 года

АПБ запрашае жыхароў Міёршчыны ў незвычайную птушыную школу: арнітолаг навучыць адрозніваць 100 беларускіх птушак і назіраць за імі ў дзікай прыродзе.

 
Дрозд-спявун. Фота Мікалая Вараб'я

Дрозд-спявун. Фота Мікалая Вараб’я

 

Бёрдвочынг, або птушкаванне, ужо даўно зрабілася адным з самых папулярных хобі ў многіх краінах. Вельмі цікава адкрываць для сябе новыя віды птушак, сачыць за іх паводзінамі і атрымліваць асалоду ад назірання за імі – і рабіць гэта можна нават у гарадах.

Гамані пра птушак у тэлеграм-чаце бёрдвочараў Беларусі “Ціў-ціў”

Хочаш даведацца, якія птушкі пяюць у кустах, ці баліць у дзятла галава, якая сава носіць штаны, а якія птушкі маюць зачосы?  Запісвайся ў Школу бёрдвочара ў Міёрах – і хутка ты ўбачыш, як многа самых розных птушак вакол цябе.

ЗАПІСАЦЦА Ў ШКОЛУ БЁРДВОЧАРА

Заяўкі прымаюцца ад жыхароў Міёрскага раёна.

Сіняя сініца. Фота Максіма Шастакова

Школа будзе праходзіць на базе Міёрскай дзіцячай раённай бібліятэкі і складаецца з васьмі заняткаў у класе і двух практычных птушыных экскурсій, якія пройдуць у выходныя. Заняткі будуць праходзіць у пятніцы і суботы цягам трох тыдняў, іх будзе праводзіць арнітолаг Віталь Кашчэеў.

Каб запісацца ў Школу, запоўні форму да 18 сакавіка. Улічвай, што колькасць месцаў абмежаваная.

Заняткі пачынаюцца з 20 сакавіка.

Усе выпускнікі Школы атрымаюць сертыфікаты аб яе паспяховым заканчэнні.

Назіранні за птушкамі – гэта спазнанне свайго роднага краю і хараства яго дзікай прыроды. Далучайся!

Бёрдвотчинг в Барановичах

Выпускнікі Школы бёрдвочара ў Баранавічах. Фота Юліі Траццяк

Даведка: Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, прадстаўленага Еўрапейскай камісіяй.

Тэкст: Алеся Башарымава

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: