Як вярнуць падлеткам прыроду?

ад 23 сакавіка 2020 года

Як адарваць падлеткаў ад гаджэтаў і заахвоціць іх быць на прыродзе? Паслухаем парады маці траіх дзяцей.

Як заахвоціць падлеткаў быць на прыродзе?

Як заахвоціць падлеткаў быць на прыродзе?

Час праляцеў неверагодна хутка, і вось я ўжо маці трох падлеткаў… Пакуль дзеці раслі, важнае месца ў іх жыцці займала Каралеўскае таварыства абароны птушак: прырода ўвогуле — найбольш адметная частка нашага жыцця. Як сведчаць даследаванні, у познім дзяцінстве сувязь з прыродай слабее, але ў юнацтве зноў узнаўляецца. Гэта натуральна, бо для многіх з нас прырода атаясамліваецца з сям’ёй, добрымі ўспамінамі, адчуваннямі спакою і прыхільнасці. Гэтыя пачуцці могуць часова выцесніцца жаданнем пасталець. А калі мы ўжо дарослыя, то павінны ўзнавіць і падтрымліваць гэтую сувязь.

Прайдзі анлайн-курс для птушкароў-пачаткоўцаў!

Я працую бібліятэкаркай у невялічкай сельскай школе. Падлеткі знаходзяцца пад вялікім ціскам з розных бакоў: аднагодкаў, пастаяннай ацэнкі, магчымых праблем у сям’і. Важную ролю ў іх жыцці граюць сацыяльныя сеткі, час, які яны бавяць ля кампутара. Шмат што адрывае нас ад прыроды, але разам з тым, мы не павінны вінаваціць рэчы, якіх не было ў нашым дзяцінстве.  Яны таксама могуць быць карыснымі ў наладжванні сувязі з прыродай.

Падлеткам дазваляюць карыстацца гаджэтамі на прыродзе

Падлеткам дазваляюць карыстацца гаджэтамі на прыродзе

Падлеткам неабходна быць на прыродзе, без ніякага ціску, на іх умовах. У нашай школе праводзяцца шпацыры ў лес ці ў поле, калі падлеткі могуць апрануць тое, што захочуць, могуць слухаць музыку, карыстацца тэлефонамі, і гэта ім вельмі даспадобы. Я заахвочваю школьнікаў быць на прыродзе з дапамогай кніжак. Я не чытаю лекцыі і не павучаю, я паказваю, што мне важныя іх меркаванні. Мы глядзім на белых плісак не толькі ў кнігах і з захапленнем вылучаем сярод астатніх птушак горную пліску.  Я прызнаюся ім, што ў засмечванні вінаватыя не школьнікі, а гракі: пасля перапынку на абед гракі прылятаюць і выцягваюць са сметніц рэшткі ежы. Падлеткі абураюцца.

Спампуй мабільны вызначальнік птушак ад АПБ!

Аднак ёсць шмат тых, хто ў гэтым не ўдзельнічае. Як жа цяжка жыць там, дзе зусім няма прыроднага асяроддзя! Таму мы абавязаныя вярнуць дзікую прыроду ва ўсе сферы жыцця, зрабіць яе цэнтрам нашых планаў, думак, учынкаў; нашых стратэгій. Моладзь – гэта найбольш адданыя абаронцы прыроды.

Мой сын едзіць у каледж на машыне ледзь не старэйшай за яго самога, гучна ўключаючы музыку. Аднойчы ён падчас абеду даслаў мне відэа, як выдра палюе ў ручаі побач з вучэбным корпусам і ажыўленай транспартнай развязкай. Сын зняў на тэлефон, як выдра плыве і ўздымае каскад бурбалак, утвараючы бліскучыя сузор’і ў цёмнай вадзе. Я падзялілася гэтым відэа са сваімі вучнямі, размясціла яго ў інтэрнэце, і яно адразу набыло вялікую папулярнасць.    

Тэкст: Нікола Чэстэр, часопіс Natures Home, вясна 2020.

Пераклад: Алена Раманоўская     

Фота: Pixabay

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: