Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Міёрскі раён атрымае свой брэндбук – прымаем каментары да 8 красавіка
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 1 красавіка 2020 года
Самы азёрны раён Беларусі, дзе месціцца старажытнае балота Ельня, варты таго, каб з яго прыродай і гісторыяй пазнаёмілася як мага больш людзей.
Брэндбук распрацаваны ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, прадстаўленага Еўрапейскай камісіяй.
Каб стварыць унікальны вобраз Міёрскага раёна, АПБ замовіла распрацоўку брэндбука. У ім апісанае пазіцыянаванне раёна ў турыстычным кантэксце і распрацаваныя рэкамендацыі па развіцці турызму ў раёне. Таксама ў дакуменце прапанаваная фірмовая айдэнтыка як для раёна ў цэлым, так і для яго важных кампанентаў, такіх як экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, балота Ельня, гарады Міёры і Дзісна, вёска Лявонпаль.
Распрацоўкай брэндбука займалася крэатыўнае агенцтва “Малако”.
Запрашаем пазнаёміцца з брэндбукам! Свае каментары да 8 красавіка можна даслаць на электронную пошту з пазнакай “Брэндбук”.
СПАМПАВАЦЬ БРЭНДБУК МІЁРСКАГА РАЁНА
Мяркуецца, што брэндбук Міёрскага раёна будзе прыняты ў канцы месяца.
Сувенірная футболка з лагатыпам свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: